Kryzys w Związku Polaków na Bialorusi (Czasopis, Bialystok, Polska)
ЮрыГумянюк
Падобнанатое, штоаднозсамыхмасавыхграмадзкiхаб’яднаньняў — СаюзпалякаўБеларусi (СПБ) насёньняшнi дзеньзьяўляеццаадначасова i самайскандальнайарганiзацыяй. Бясконцыяразборкi ўнутрыкiраўнцтваСПБ, перапалкаўпрэсепамiжцяперашнiмстаршынёмСаюзупалякаўБеларусi ТадэвушамКручкоўскiм i колiшнiм — ТадэвушамГавiным, якаябольшнагадваесваркубазарныхбаб, чымздаровуюдыскусiю, парушэньнекiраўнiцтвамСПБпадставовыхстатутныхдакумантаўанiякнеспрыняестаноўчаму iмiджугэтай „культурна-асьветнiцкай” арганiзацыi ўвачохбеларускай i польскайграмадзкасьцi.
Маслаўагоньпадлiла i 26-гадзiннаягаладоўкапратэсту, якуюправялінапрыканцыстудзеняўгалоўнайсядзiбеСаюзупалякаўБеларусi вэтэраны „polskiego ruchu odrodzeniowego na Grodzieńszczyźnie” — 60-гадовыСтанiслаўПачобут i 70-гадовыЛеонПодлях. Дагэтайэкстрэмальнайакцыi iхпадштурхнулагрубаепарушэньнекiраўнiцтвамСаюзупалякаўБеларусi статутныхдакумантаў — большзагоднесклiкаласярадаСПБ, якаяпавiнназьбiраццадзеляабмеркаваньнянайбольшактуальныхпытаньняўдвойчыугод. Большзатое, галадоўшчыкi склалi адмысловылiст i маюцьнамерзачытацьягоРадзе, кабвыкрыцьслужбовыязлоўжываньнi некаторыхкiраўнiкоўСПБ.
Колькi незьвярталiсяСтанiслаўПачобут, ЛеонПодляхды iншыязацiкаўленыясябрыдакiраўнiцтваСаюзузпросьбайсклiкацьРаду, аяно, кажучыфiгуральна, анi ўзубнагой! Карацей, па-просту iгнаравала iхныя законныя патрабаваньнi. А пасьля кіраўнiцтва спаслалася на тое, што няма грошай, каб сабраць Раду з 35 чалавек, што жывуць у розных кутках краiны. Зразумела, трэба ж аплацiць людзям праезд і пражываньне. Урэшце, старшыня СПБ Тадэвуш Кручкоўскi атрымаў ад старшынi Рады Константэго Тарасевiча, якi жыве ў Менску, факс, у якiм паведамлялася, што чарговае паседжаньне Рады Саюзу палякаў Беларусi адбудзецца 1 сакавiка. Станiслаў Пачобут i Леон Подлях вырашылi спынiць галадоўку пратэсту i пачакаць…
Чужых грошай заўсёды не хапае
Усе гэтыя разборкi, сваркi, нават судовыя разьбiральнiцтвы памiж асобнымi сябрамi Саюзу палякаў Беларусi пачалiся ня сёньня, ня ўчора, а ледзь не з самага пачатку iснаваньня гэтай „культурна-асьветнiцкай” арганiзацыi. Прычым, непаразуменьнi ўзьнiкалi ня толькi ў Гродне, але i ў Менску, Радунi, Шчучыне. Сiмптаматычна тое, што звады-зьвягi адбываюцца найчасьцей у тых грамадзскiх арганiзацыях, дзейнасьць якiх фiнансуецца з-за мяжы. I тут унутраная канфрантацыя ў СПБ далёка не выключэньне. Лёгкiя i дармовыя грошы „ад добрага дзядзькi маршалка Стэльмахоўскага” — пажыўная страва для злоўжываньняў i нямэтавага выкарыстаньня сродкаў, у якiх nawzajem się obwiniają szanowni panowie — prezes Kruczkowski i były prezes Gawin. O jak przyjemnie kompać się w Niemnie (przepraszam — w błocie), i prać brudną bieliznę na łamach „Rzeczpospolitej”!
Але крыза ў Саюзе палякаў Беларусi ня зводзіцца выключна да канфрантацыi памiж Кручкоўскiм i Гавiным цi памiж iншымi актывiстамi „polskiego odrodzenia na Kresach Wschodnich”. Гэтыя абсурдныя баталii трэба разглядаць бадай адно як зьнешнi антураж, гэткую буфанаду, cyrk na drocie. Насамрэч, праблема паляе ў iншым, куды больш сур”ёзным, чым базарная сварка i ўзаемапалiваньне брудам, аспэкце. Бо адбiваецца непасрэдна на мiжнацыянальных i мiждзяржаўных узаемадачыненьнях.
Сапраўды, дзейнасьць Саюзу палякаў Беларусi фiнансуецца галоўным чынам таварыствам Wspólnota Polska. Дапамагаюць таксама iншыя грамадзкiя арганiзацыi, як напрыклад Фонд дапамогi палякам на Ўсходзе. Падчас „векапомнага” V Надзвычайнага Зьезду Саюзу Палякаў Беларусi, якi прайшоў яшчэ ў лiстападзе 2000 году, старшыня рэвiзiйнай камiсii СПБ Веслаў Раманчук паведамiў, што на той час бюджэт Саюзу склаў амаль 100000 даляраў. Але для такой вялiкай арганiзацыi (22000 сябраў!) гэта нязначная сума. Гандлёва-прамысловая палата пры Саюзе ня здольна аказаць iстотнай падтрымкi. Вядома, чужых грошай заўсёды не хапае! Асаблiва для такой штучна разьдзьмутай арганiзацыi. Бо зь цяжкасьцю верыцца, што СПБ налiчвае столькi сябраў. Напэўна, мы маем дачыненьне зь мёртвымi душамi. Але, чым больш у арганiзацыi сябраў, тым большы, i дурню зразумела, павiнен быць ейны бюджэт!
Пан Станiслаў Пачобут у прыватнай гутарцы са мной выказаў шчырую занепакоенасьць тым, што дзеецца ў Саюзе палякаў Беларусi:
— Я быў адным з тых энтузыястаў, хто ўтвараў гэтую арганiзацыю, таму крыўдна i балюча назiраць за тым, што адбываецца ў Саюзе! Як гэта няма сродкаў, каб сабраць раду! На iншыя патрэбы грошы знаходзяцца, кiраўнiцтва мае ажно тры службовыя самаходы…
Сапраўды, недаўменьне i пратэст пана Станiслава мае пад сабой цьвёрды грунт. Грошай магло ня быць месяц-другi, але ж ня цэлы год! Няўжо каля сотнi штатных супрацоўнiкаў СПБ жывiлася цэлы год Duchem Świentym i працавала za Bóg zapłać. Канешне ж не! Заробкi ўсё-ткi неяк выплочвалiся. Iнакш бы ўсё „odrodzenie polskie na Kresach Wschodnich” за год i ляснула! Але нiчога, кiраўнiкi польскiх суполак у былых постсавецкiх рэспублiках могуць спаць спакойна, бо польскi парлямант прызначыў Polakom na Wschodzie на культурна-асьветную дзейнасьць 12 мiльёнаў злотых (з 50-ці мільёнаў для ўсёй палёніі ў свеце). Значная частка гэтых сродкаў прыйдзе i на Беларусь.
Гісторыя хваробы
Цiкава, што беларускае i польскае нацыянальна-культурнае Адраджэньне ў Беларусi пачалося амаль адначасова — ў перыяд так званай “
Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.