BigEdu.ru
» » » Браніслаў Тарашкевіч і яго Беларуская граматыка для школы
Вернуться назад

Браніслаў Тарашкевіч і яго Беларуская граматыка для школы

Я. Лёсік - Дзесяцігодзьдзе беларускае граматыкі (1918—1928 г.)

20.11.2008

Беларуская граматыка для школ, выданне пятае, дапоўненае і пашыранае

Сёлета ўвосень мінае дзесяць год, як выйшла ў сьвет першая беларуская граматыка. "Даўно жаданы час, калі паявіцца ў сьвет беларуская граматыка, прыйшоў нарэшце ў 1918 г.", - пісаў у рэцэнзіі на яе В. Тройца, адзін з выдатнейшых кіраўнікоў выдавецтва "Загляне сонца і ў наша ваконца". (Тыднёвік "Вольная Беларусь", № 30, за 1918 г.). Гэта была -

"Беларуская граматыка для школ".

Напісаў кандыдат філёлёгіі. Петрагр. Унівэр. Б. Тарашкевіч.

Выданьне "Беларускага Камітэту".

Вільня. Друкарня М. Кухты. 1918 г.

Граматыка мела два выданьні - лацінкаю (іп 1/16 стр. 112) і кірыліцаю (іп 1/8 стр. 76). Аўтар яе - Браніслаў Тарашкевіч, былы пасол (дэпутат) польскага сойму, а цяпер галоўная абвінавачаная асоба ў працэсе Беларускае Грамады ў Вільні.

Выпускаючы ў сьвет сваю работу, аўтар пісаў: "Маю надзею, што ў будучыне лепшы час пазволіць мне напісаць паўнейшую і больш навуковую граматыку беларускае мовы", бо - "Патрэбы школы прымусілі мяне адкінуць усё тое, што мела больш чыста навуковае значэньне, як практычнае. Я ўвесь час ня выпускаў з вачэй пэдагагічную старану кніжкі" ("Беларуская граматыка для школ". Ад аўтара, стр. 4, курсыў арыгін.).

Але апынуўшыся пад польскаю ўладаю, аўтар не дачакаўся "лепшага часу". Жыцьцё ў Заходняй Беларусі, палажэньне беларускага народа пад Польшчаю прымусілі яго пакінуць навуковую працу і выступіць на абарону народа, бо -

"Сьціснула гора дыханьне ў народзе... Хваляй шырокай разьлілась, як мора, Родны наш край затапіла" (М. Бгд.).

Браніслаў Тарашкевіч - аўтар першай беларускай граматыкі

Ён пайшоў у сойм, спадзяючыся спачатку знайсьці там гэтую абарону, а ня сустрэўшы ні падтрыманьня, ні спачуцьця, рынуўся ў народныя гушчы, арганізуючы масы для самаабароны, для барацьбы за "лепшы час у будучыне", якога чакаў, на які так спадзяваўся. Яго пазьнейшыя выступленьні на парлямэнцкай трыбуне абярнуліся ў балючы крык пратэсту на ўвесь сьвет аб тым, які зьдзек дзеецца над беларускім народам пад Польшчай. Гэта прывяло яго ў вастрог і на лаўку падсудных...

Граматыка Тарашкевіча пачала новую эпоху ў разьвіцьці беларускае літаратурнае мовы. "Дагэтуль", - пісаў яе аўтар: "беларуская літаратурная мова разьвівалася толькі паводле сваіх найгалоўнейшых правоў, найбольш для яе характэрных і ад каторых яна не адступала. Шмат якія пытаньні заставаліся без адказу Ня было аднолькавага правапісу. Нічога дзіўнага. Пакінуўшы даўно парваныя і заняпаўшыя традыцыі старасьвецкае беларушчыны, мова новага пісьменства адразу пачала буйна ўзрастаць з народнага карэньня. А народнае карэньне - яно вельмі багатае. I ня гледзячы на вялікую суцэльнасьць усяе беларускае мовы, яна мае, як і кожная іншая мова, колькі асобных, выразьней азначаных гутарак. Кожная гутарка дабівалася, каб заняць пачэснае мейсцаў нашым пісьменстве. Дзеля гэтага і розныя, часта паміж сабою нязгодныя спосабы пісаньня.

Трэба было часу, каб само жыцьцё паказала, якая гутарка мае найбольш сілы і здатнасьці на тое, каб зрабіцца асновай літаратурнае мовы.

Трэба было часу, каб праявіліся ў пісьменстве ўсе, якія толькі ёсць у асобных гутарках, чыста беларускія асобнасьці.

Бяз гэтага не магло быць ніякае хоць больш-менш закончанае граматыкі, не магло быць і сталага, яснага правапісу. Бо граматыка павінна толькі замацаваць і падраўняць тыя лініі, якія сама мова ўжо назначыла.

Мне здаецца, што гэтыя лініі і характэрныя асобнасьці ўжо азначыліся, дзеля чаго я і адважыўся выпусьціць у сьвет беларускую граматыку" ("Ад аўтара"), стр. 3; "Беларуская граматыка для школ", курсыў арыгін.).

Крыху раней, здаецца вясною 1918 г., выйшла ў Вільні "Граматыка беларускае мовы" Б. Пачобкі. (Вільня, друкарня "Гоман", 1918 г.), але гэтая спроба напісаць граматыку беларускае мовы ня мела ніякага значэньня. Аўтар яе ня ведаў ні беларускае мовы, ні граматыкі наогул. Ён быў дырэктарам у Сьвіслачскай настаўніцкай сэмінарыі пры немцах і прыступіў да складаньня граматыкі зусім непадгат'аваны да гэтае работы, без належнае асьветы, без граматычных ведаў. Яго работа адразу-ж сустрэла справядлівую ацэнку ды так і загінула, нікому невядомая.

У тыднёвіку "Вольная Беларусь" (1918 г., № 18, май) была зьмешчана "Справаздача камісіі Беларускага Навуковага Таварыства ў Вільні" аб "Граматыцы беларускае мовы" Б. Пачобкі.

Цікавая гісторыя з гэтаю справаздачаю. Невядома з якое прычыны, можа таму, што Пачобка быў дырэктар сэмінарыі, а справаздача магла нядобра адбіцца на яго дырэктарскай годнасьці, але нямецкая акупацыйная цэнзура не пазволіла яе апублікаваць. Яна нелегальна была пераслана ў Менск у рэдакцыю "Вольнае Беларусі", дзе была выдрукавана, бо ў Менску не пасьпеў яшчэ наладзіцца нямецкі адміністрацыйны апарат.

У гэтай справаздачы пісалі, што "Камісія Беларускага Навуковага Таварыства ў Вільні, выбраная на засяданьні ўраду Таварыства, перагледзіўшы "Граматыку беларускае мовы" Б. Пачобкі, прыйшла да перакананьня, што кніжка гэта ня можа служыць да навукі беларускае мовы, як у пачатковых школах, так і наогул, а тым больш ня можа быць прынята ў аснову пры ўк

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Рефераты по английскому языку Я. Лёсік - Дзесяцігодзьдзе беларускае граматыкі (1918—1928 г.) 20.11.2008 Беларуская граматыка для школ, выданне пятае, дапоўненае і пашыранае
Оценок: 1013 (Средняя 5 из 5)

Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.

© 2016 - 2022 BigEdu.ru