BigEdu.ru
» » » Гiстарычныя этапы фармиравання i развiцця беларускай мовы
Вернуться назад

Гiстарычныя этапы фармиравання i развiцця беларускай мовы

Г i старычныя этапы фармиравання i разв i цця беларускай мовы

Змест

1. Ля вытокаў беларускай мовы

2. Старажытнабеларуская лiтаратурная мова

3. Новая беларуская лiтаратурная мова

4. Разнавiднасцi беларускай мовы. Паняцце нормы. Сiстэма моўных нормаў

Спіс выкарыстаных крыніц


1. Ля вытокаў беларускай мовы

Асноўнае тэрытарыяльнае ядро ўсходнiх славян вызначылася ў шостым – сёмым стагоддзях н.э. Тэрыторыю сучаснай Беларусiзасялялiпераважна такiя славянскiя плямёны, як крывiчы, палачане (заснавалiкняствы Полацкае, Смаленскае, Пскоўскае), дрыгавiчы (Тураўскае княства), радзiмiчы (аселiля ракiСож).

Старажытныя крывiцкiя iдрыгавiцкiя племянныя саюзы не распалiся, а паступова перараслiў дзяржаўныя супольнiцтвы iатрымалiпазней назвы Полацкае iТурава-Пiнскае княствы. Ужо на пачатку восьмага стагоддзя ўзнiк самы буйны на той час цэнтр крывiчоў – Полацк (862г.). У дзевятым стагоддзi Полацк канцэнтруе вакол сябе велiзарныя тэрыторыi i становiцца адным з наймагутнейшых палiтычных i культурных цэнтраў Усходняй Еўропы.

У 988г. усходнiя славяне прынялi хрысцiянства. Разам з хрысцiянствам на ўсходнеславянскiя землi прыйшла пiсьменнасць (на стараславянскай, цi царкоўнаславянскай, мове). Паступова выпрацоўваецца свой варыянт пiсьмовай мовы, якая iснуе паралельна са шматлiкiмi мясцовымi гаворкамi ўсходнiх славян.

У наш час большасць даследчыкаў сцвярджае, што ў Старажытнай Русi iснавала лiтаратурнае двухмоўе. Яго прадстаўляла:

1) царкоўнаславянская (стараславянская) мова двух тыпаў:

а) уласна царкоўнаславянская мова – мова богаслужэбнай i тэматычна блiзкай да яе лiтаратуры, перакладзенай з грэцкiх крынiц або створанай у Балгарыi i iншых славянскiх краiнах, якая перапiсвалася i чыталася на Русi;

б) славяна-руская мова – мова напiсаных усходнiмi славянамi арыгiнальных твораў, у якiх пераважала царкоўнаславянская моўная аснова, але ў большай цi меншай ступенi выкарыстоўвалiся сродкi ўсходнеславянскай народнай мовы;

2) старажытнаруская лiтаратурная мова двух тыпаў:

а) мова мастацка-апавядальнай лiтаратуры, усходнеславянская ў сваёй аснове, але з шырокiм выкарыстаннем царкоўнаславянскiх сродкаў;

б) мова справавога пiсьменства i прыватнай перапiскi, заснаваная на жывой народнай мове ўсходнiх славян з нязначнымi царкоўнаславянскiмi элементамi.

Да помнiкаў царкоўнаславянскай мовы адносяцца перапiсаныя са старабалгарскiх арыгiналаў евангеллi i псалтыры, а таксама арыгiнальныя творы тыпу «Жыцiе Феадосiя Пячэрскага», «Сказанне пра Барыса i Глеба», словы, казаннi i павучаннi выдатнага прамоўцы i публiцыста 12ст. Кiрылы Тураўскага, зборнiкi Аўраамiя Смаленскага, «Жыцiе Ефрасiннi Полацкай», «Жыцiе Аўраамiя Смаленскага».

Старажытнаруская мова на народнай аснове адлюстравана ў такiх творах, як «Аповесць мiнулых гадоў», «Павучанне Уладзiмiра Манамаха», «Слова пра паход Iгаравы». Тып старажытнарускай лiтаратурнай мовы атрымаў шырокае прымяненне ў справавым пiсьменстве: Дагаворная грамата смаленскага князя Мсцiслава Давыдавiча з Рыгай i Гоцкiм берагам 1229г., Грамата Гердзеня 1264г., Грамата полацкага князя Iзяслава каля 1265г., Дагавор Полацка з Рыгай каля 1330г., «Руская праўда».

Аб пашырэннi ў старажытнасцi на Беларусi пiсьменства бытавога прызначэння сведчаць такiя помнiкi, як надпiс на крыжы Ефрасiннi Полацкай 1161г., надпiсы на камянях, высечаныя ў гонар полацкага князя Барыса, надпiс на каменi 1171г. ў гонар князя Рагвалода, берасцяныя граматы.

2. Старажытна беларуская лiтаратурная мова

На працягу 14--16 ст. пачала складвацца беларуская народнасць з уласцiвай ёй моваю (навукоўцы называюць яе старабеларуская), асноўныя асаблiвасцi якой захоўваюцца да нашага часу. Прыкладна з сярэдзiны 15ст. пiсьменства на тэрыторыi Беларусi насычаецца спецыфiчна беларускiмi асаблiвасцямi ў такой меры, што пачынаючы з гэтага часу ёсць усе падставы гаварыць пра беларускую лiтаратурную мову, якая сваiмi арфаграфiчнымi, граматычнымi i лексiчнымi рысамi прыкметна адрознiвалася ад старажытнарускай лiтаратурнай мовы, але цалкам не парвала сувязi з ёй. У беларускiм пiсьменстве старажытнага перыяду беларуская пiсьмовая мова мела назву «руский языкъ». Азначэнне «руский» паходзiць ад этнонiма «Русь», якiм у шматнацыянальным Вялiкiм княстве Лiтоўскiм абазначалася частка ўсходнеславянскага насельнiцтва, што ўваходзiла ў склад ВКЛ. Назва «белорусский языкъ» пачала ўжывацца толькi ў сярэдзiне 17ст. ў Рускай дзяржаве.

На Беларусi ў 15 -- першай палове 17ст. самым распаўсюджаным было справавое (актавае, канцылярска-юрыдычнае) пiсьменства. Да яго адносяцца шматлiкiя акты, граматы, дагаворы i статуты. Распаўсюджанню гэтага вiду пiсьменства садзейнiчаў той факт, што ў ВКЛ, у склад якога тады ўваходзiла Беларусь, беларуская мова стала дзяржаўнай. Буйнымi помнiкамi канцылярска-юрыдычнага пiсьменства з’яўляюцца: Метрыка ВКЛ, Статуты ВКЛ (1529, 1566, 1588гг.). У 16 i 17ст. на беларускай мове вялася дакументацыя ў гарадскiх управах, магiстратах i магдэбургiях, у гарадскiх, земскiх i замкавых судах, яна выкарыстоўвалася ў дыпламатычнай i прыватнай перапiсцы. Справавое пiсьменства было самым прагрэсiўным паводле адлюстравання рысаў жывой беларускай мовы.

Адно з вядучых месцаў па колькасцi вядомых помнiкаў i па разнастайнасцi жанраў пiсьменства эпохi беларускай народнасцi займае свецка-мас

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Рефераты по английскому языку Г i старычныя этапы фармиравання i разв i цця беларускай мовы Змест 1. Ля вытокаў беларускай мовы 2. Старажытнабеларуская лiтаратурная
Оценок: 1010 (Средняя 5 из 5)

Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.

© 2016 - 2022 BigEdu.ru