BigEdu.ru
» » » Кампазіцыйна-структурная арганізацыя навуковых тэкстаў. Сродкі арганізацыі навуковых тэкстаў
Вернуться назад

Кампазіцыйна-структурная арганізацыя навуковых тэкстаў. Сродкі арганізацыі навуковых тэкстаў

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІНФАРМАТЫКІ І РАДЫЁЭЛЕКТРОНІКІ

Кафедра беларускай і рускай моў ФДП і ПА

Рэферат на тэму:

«КАМПАЗІЦЫЙНА-СТРУКТУРНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ НАВУКОВЫХ ТЭКСТАЎ. СРОДКІ АРГАНІЗАЦЫІ НАВУКОВЫХ ТЭКСТАЎ»

Мiнск, 2008


КАМПАЗІЦЫЙНА-СТРУКТУРНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ НАВУКОВЫХ ТЭКСТАЎ

Навуковы стыль характарызуецца абстрактнасцю, аб’ектыўнасцю, лагічнай паслядоўнасцю меркаванняў, інфармацыйнай накіраванасцю і дакладнасцю ў вызначэнні паняццяў. Асноўная мэта стылю – данесці аргументаваную інфармацыю ясна, лагічна і паслядоўна.

У залежнасці ад сферы абслугоўвання (навука, тэхніка, вучэбны працэс), ад асаблівасцяў прадмета і аўтарскіх задач у межах навуковага стылю выдзяляюць некалькі падстыляў: уласна навуковы, навукова-тэхнічны, навукова-вучэбны і навукова-папулярны.

Уласна навуковаму падстылю ўласцівы акадэмізм і так званая сухасць падачы інфармацыі.

Навукова-тэхнічны падстыль характарызуецца значнай інфармацыйнай насычанасцю. З трох відаў падачы інфармацыі: фактаграфічнай (звесткі пра факты, з’явы, працэсы); логіка-тэарэтычнай (паведамленне аб спосабах атрымання інфармацыі, вывады) і ацэначнай (адносіны аўтара да выказвання) у гэтым падстылі пераважаюць першыя два.

У навукова-вучэбным і навукова-папулярным падстылях, акрамя першых двух спосабаў падачы інфармацыі, выкарыстоўваецца і ацэначны. З мэтай прыцягнення ўвагі могуць ужывацца элементы эмацыянальнасці: выкарыстанне зваротаў, выражаных дзеясловамі (разгледзім, успомнім), эпітэтаў, параўнанняў і асаблівых уступаў.

Мал. 1. Навуковы тэкст

Сферы выкарыстання Мэты зносін Стылёвыя рысы Моўныя сродкі Падстылі Асноўныя віды тэк-стаў
Навука і тэхніка, вучэбны працэс Паведаміць агульныя ці прыватныя істотныя прыкметы прадметаў, растлумачыць сутнасць з’я-вы, яе прычы-ны і пад. Абстракт-насць, да-клад-насць, аб’ектыў-насць і аргумен-таванасць Агульна-ўжывальныя словы з аб-страктным значэннем, тэрміны; развітыя апавядаль-ныя сказы, злучнікавая падпарадка-вальная сувязь

Уласна навуковы

Навукова-вучэбны

Манагра-фіі,ды-сертацыі, навуко-выя арты-кулы, да-клады, тэзісы да-кладаў і інш.

Падручні-кі, вучэб-ныя і ме-тадычныя дапамож-

Навукова-тэхнічны

Навукова-папуляр-ны

нікі, рэфе-раты, кур-савыя праекты і інш.

Патэнт-ныя апі-санні, тэх-нічныя ін-струкцыі, анатацыі і інш.

Навукова-папуляр-ныя вы-данні, эн-цыклапе-дыі.

Структурнай адзінкай навуковай літаратуры, дзе адлюстроўваюцца яе характэрныя асаблівасці і адметныя рысы, з’яўляецца навуковы тэкст.

Тэкст – ( лац. textum – тканіна, сувязь, будова) – гэта напісанае, надрукаванае або вуснае паведамленне з сэнсавай і структурнай завершанасцю. Аснову будовы тэкстаў складае мінімальная сэнсава закончаная адзінка – сказ. Для навукова-тэхнічных і навукова-вучэбных тэкстаў такой асновай з’яўляюцца складаныя сказы з разнастайнымі ўмоўнымі, прычынна-выніковымі, умоўна-выніковымі і іншымі адносінамі. На фоне складаназалежных канструкцый ужываюцца і простыя сказы, якія з’яўляюцца фармулёўкамі вынікаў доследу або загалоўкам абзаца, як бы новай тэмай. Па тэматычным прынцыпе тэкст падзяляецца на наступныя кампаненты: тэма – падтэма – мікратэма.

Тэма – гэта сутнасць выказвання, яго адпраўны пункт, які падказваецца сітуацыяй і кантэкстам. Тэкст заўсёды мае адну тэму, якая ў сваю чаргу складаецца з некалькіх асобных падтэм.

Сказы, аб’яднаныя падтэмай, утвараюць частку тэксту, якая ўключае адзін ці некалькі абзацаў – галоўных кампазіцыйна-структурных адзінак тэксту. Класічнай формай абзаца лічыцца абзац, які ў першым сказе змяшчае фармулёўку тэмы, у наступных сказах – яе развіццё, а ў апошніх – вынік. Але часта можна сустрэць абзацы без апошніх сказаў-вынікаў. Абзац таксама можа ўключаць адзін сказ-тэму або некалькі мікратэм. Інтанацыйна і структурна сказы аб’ядноўваюцца ў пэўныя мікратэмы, якія здольныя выражаць закончаную думку аўтара, т. зв. складаныя сінтаксічныя цэлыя. Падтэмы могуць уключаць адначасова некалькі мікратэм.

У навуковых тэкстах, дзе даюцца апісанні рэчываў, эксперыментаў, фармулююцца задачы ці выбіраецца методыка даследавання, “абзацы-тэмы” адносна самастойныя і не маюць цеснай сувязі паміж сабой. Абзац у такіх тэкстах іграе спецыфічную ролю актывізацыі ўвагі: вось новая тэма, новая думка, на якую трэба звярнуць увагу!

Для мiжфразавай сувязi i сувязi на ўзроўнi абзацаў i частак навуковага тэксту могуць выкарыстоўвацца пабочныя словы, лексiчныя паўторы, указальныя i асабовыя займеннiкi, злучнiкi i злучальныя словы тыпу такім чынам, разам з тым, па меры таго як, тым не менш, у той час калi, нягледзячы на тое што i iншыя.

У залежнасці ад спосабаў выкладу інфармацыі адрозніваюць тры тыпы тэкстаў: апавяданне, апісанне і разважанне.

Тэксты тыпу апавядання характэрны для мастацкай літаратуры, асабліва пры перадачы падзей, дзеянняў, якія адбываюцца паслядоўна, маюць пачатак, развіццё і заканчэнне. Зрэдку элементы апавядання можна сустрэць у навукова-папулярных і навукова-вучэбных тэкстах.

Апісанне перадае прыкметы прадметаў, дзеянняў, стану ў пэўнай паслядоўнасці і часта выкарыстоўваецца пры характ

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Рефераты по английскому языку БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІНФАРМАТЫКІ І РАДЫЁЭЛЕКТРОНІКІ Кафедра беларускай і рускай моў ФДП і ПА Рэферат на тэму:
Оценок: 1011 (Средняя 5 из 5)

Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.

© 2016 - 2022 BigEdu.ru