BigEdu.ru
» » » Фарміраванне і развіццё беларускай тэрміналогіі. Тэрміналагічная лексіка
Вернуться назад

Фарміраванне і развіццё беларускай тэрміналогіі. Тэрміналагічная лексіка

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІНФАРМАТЫКІ І РАДЫЁЭЛЕКТРОНІКІ

Кафедра беларускай і рускай моў ФДП і ПА

Рэферат на тэму:

«ФАРМІРАВАННЕ І РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКАЙ ТЭРМІНАЛОГІІ. ТЭРМІНАЛАГІЧНАЯ ЛЕКСІКА»

Мiнск, 2008


З ГІСТОРЫІ ФАРМІРАВАННЯ І РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ ТЭРМІНАЛОГІІ

Фарміраванне беларускай тэрміналогіі адбывалася непасрэдна ў працэсе развіцця пэўных галін навукі і ўласна тэрміналагічнай работы.

У ХІV – XVI стст., калі беларуская мова мела статус дзяржаўнай у ВКЛ, найбольш развітымі тэрміналагічнымі сістэмамі былі грамадска-палітычная, юрыдычная, сельска-гаспадарчая, прамысловая, гандлёвая, ваенная, філалагічная. Ролю тэрміналагічных слоўнікаў у гэты час часткова выконвалі глосы, якія змяшчаліся на палях ці паміж радкамі рукапісу або друкаванага выдання, часткова слоўнікі Л. Зізанія (“Лексіс”, 1596 г.) і П. Бярынды (“Лексікон”, 1624). Аднак спецыяльных тэрміналагічных слоўнікаў не было.

Забарона беларускай мовы ў значнай ступені разарвала пісьмовую традыцыю, адмоўна сказалася на пераемнасці ў тэрміналогіі.

Беларуская навуковая тэрміналогія пачала фарміравацца ў самым пачатку ХХ стагоддзя, калі адрадзілася кнігадрукаванне, з’явіліся кнігі, газеты, навуковыя і навукова-папулярныя брашуры на беларускай мове.

У лютым 1921 г. пачала працу Навукова-тэрміналагічная камісія, у склад якой уваходзілі тры секцыі: гуманітарных, прыродазнаўчых і матэматычных навук. Камісія павінна была апрацаваць беларускую тэрміналогію па ўсіх галінах ведаў у аб’ёме сярэдняй школы. За час працы камісіі было створана і прапанавана для ўжывання каля 2500 слоў-тэрмінаў, якія друкаваліся на старонках “Весніка Народнага камісарыята асветы ССРБ” у 1921-1922 гг., а ў стане распрацоўкі знаходзіліся яшчэ 4184 тэрміналагічныя найменні. Аднак у працэсе такой дзейнасці высветлілася, што праца камісіі не адпавядае моўнай практыцы і для стварэння беларускай тэрміналогіі патрэбны былі іншыя маштабы, якія б ахапілі ўсю тэрміналагічную лексіку. Таму 30 студзеня 1922 г. быў заснаваны Інстытут беларускай культуры. У выніку тэрміналагічнай працы ў перыяд з 1922 па 1930 гг. было апублікавана больш за 30 тэрміналагічных слоўнікаў па розных галінах навукі.

Галоўным прынцыпам працы камісіі было ўвядзенне слоў, якія бытавалі ў жывой народнай мове. Так, у сферу навукі былі ўведзены агульнаўжывальныя словы бялок, сцябло, , ланцуг, ціск, сіла ды іншыя, якія страчвалі сваю бытавую выразнасць, набывалі строга акрэсленае спецыяльнае значэнне.

Другі напрамак – стварэнне неалагізмаў згодна законаў беларускай мовы. Ва ўжытак уводзіліся калькі з рускай мовы: азначэнне, вочка, суквецце. Узмацненне пурыстычных тэндэнцый прывяло да таго, што часам неалагізмы пачалі стварацца без уліку пашырэння таго ці іншага слова ў мове, толькі каб пазбавіцца чужых слоў: замест гібрыд – мяшанец, пейзаж – краеабраз, песіміст – смутнаглядзец, пралетарый – бабыль, прафесійны – умецкі, фокус – вогнішча і пад. У пэўнай ступені штучнымі былі наватворныя пустаслоўе (дыялектыка), вызыск (эксплуатацыя), пашыршчык (прапагандыст), споказ (дэманстрацыя), пераносня (метафара), кантаслуп (прызма), старчак (перпендыкуляр) і пад. Іншамоўныя тэрміны ўжываліся вельмі рэдка і, як правіла, у выпадках, калі ў народнай мове не было адпаведнага беларускага тэрміна.

Значная праца па стварэнні беларускай навуковай тэрміналогіі вялася не толькі тэрміналагічнай камісіяй. У 1923-1927 гг. былі выдадзены наступныя тэрміналагічныям слоўнікі: “Слоўнік геаметрычных і трыганаметрычных тэрмінаў і сказаў” К. Душ-Душэўскага і В. Ластоўскага, “Беларуска-польска-расейска-лацінскі батанічны слоўнік” Зоські Верас, “Спіс назваў птушак і некаторых рыб” А.В. Фядзюшына ды інш.

У 1929 г. быў створаны Інстытут мовазнаўства АН БССР, які распачаў работу па ўкладанні больш вузкіх тэрміналагічных слоўнікаў. У 1932 г. выйшаў з друку першы выпуск “Слоўніка тэхнічнай тэрміналогіі” А. Гурло, у 1933 г. – “Ваенны руска-беларускі слоўнік”.

Аднак у 30-40-я гады праца па стварэнні беларускай тэрміналогіі амаль спынілася. І пасля вайны не было агульнага цэнтра па распрацоўцы і ўпарадкаванні тэрміналагічнай лексікі. Значную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі слоўнік” (1953 г.), “Беларуска-рускі слоўнік” (1962), “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” (1977-1984) і некаторыя іншыя.

Аднак шэраг задач па-ранейшаму заставаўся не вырашаным. У прыватнасці, вывучэнне практыкі ўжывання тэрмінаў у навуковых тэкстах і выданне слоўнікаў, папаўненне паняційна-тэрміналагічнага фонду, прывядзенне яго ў адпаведнасць з узроўнем развіцця сучаснай навукі. Для вырашэння гэтых задач у 1980 г. была створана Рэспубліканская тэрміналагічная камісія, якая складаецца з прэзідыума і дзевяці секцый (грамадазнаўчай, навукова-тэхнічнай, фізічнай і матэматычнай, хімічнай, біялагічнай, сельскагаспадарчай, геалагічнай і геаграфічнай, медыцынскай і фізіялагічнай, секцыі па архітэктуры і будаўніцтве). З 1989 г. працуе Тэрміналагічная камісія ТБМ імя Ф. Скарыны. (Азарка, 2004, 40).

З прычыны значнага перыяду заняпаду ў развіцці нацыянальнай мовы беларуская навуковая тэрміналогія і на сённяшні дзень знаходзіцца на стадыі фарміравання. Да ліку адносна ўпарадкаваных тэрміналагічных сістэм можна аднесці гістарычную, грамадска-палітычную, сельскагаспадарчую, лінгвістычную, літаратуразнаўчую і інш. Значна менш распрацаваныя матэматычная, фізічная, тэхнічная, біялагічн

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Рефераты по английскому языку БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІНФАРМАТЫКІ І РАДЫЁЭЛЕКТРОНІКІ Кафедра беларускай і рускай моў ФДП і ПА Рэферат на тэму: «ФАРМІРАВАННЕ І
Оценок: 1007 (Средняя 5 из 5)

Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.

© 2016 - 2022 BigEdu.ru