Юры Кітурка
Снежань 1999
Пасля рэвалюцыі 1917 г., калі актыўна ішлі працэсы палітычнага пераўпарадкавання тэрыторый Расійскай імперыі, беларусы атрымалі рэальны шанс на стварэнне ўласнай незалежнай дзяржавы. Аднак агульная палітычная кан'юнктура ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе склалася так, што гэтая магчымасць была толькі часткова рэалізавана ў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы. У 1920-30-х г. значная частка беларускіх земляў не ўвайшла ў склад БССР, а была далучана да Польшчы, і беларусы — жыхары гэтых тэрыторый — апынуліся ў становішчы нацыянальнай меншасці ў чужой дзяржаве, хоць і жылі на сваёй уласнай зямлі.
Пасля першай сусветнай вайны польская нацыя здолела стварыць і замацаваць уласную дзяржаву, прычым кіраўніцт ва адноўленай Рэчы Паспалітай не пажадала абмежавацца этнічнымі польскімі тэрыторыямі. Лідэры і значная частка грамадства новай Польшчы, якія знаходзіліся пад моцным уплывам уласных гістарычна -палітычных міфаў, імкнуліся далучыць беларускія землі да сваёй дзяржавы і паланізаваць беларусаў. Для нас важна зразумець, што было прычынай узнікнення такіх захопніцкіх амбіцый у свядомасці не толькі польскай эліты, але і амаль усёй нацыі. Гэтая з'ява мела пад сабой глыбокія карані, і зразумець яе можна толькі звярнуўшыся да папярэдняга перыяду развіцця беларуска -польскіх дачыненняў.
Самым уплывовым палітыкам у ІІ Рэчы Паспалітай, безумоўна, быў Юзаф Пілсудскі. Яго меркаванні па розных пытаннях палітычнага жыцця 1920—30-х г. даволі часта былі вызначальнымі для значнай часткі польскага грамадства таго часу. Таму разгляд стаўлення Ю. Пілсудскага да Беларусі і беларускага народа дасць магчымасць лепш зразумець тыя прынцыпы, якімі вызначалася палітыка ўладаў ІІ Рэчы Паспалітай у дачыненні да беларусаў.
Асноўныя пастулаты, на якіх грунтаваліся адносіны Ю. Пілсудскага да Беларусі і беларускага народа, склаліся яшчэ ў пачатковы перыяд палітычнай дзейнасці, калі ён узначальваў Польскую сацыялістычную партыю (ППС) у 1890-1900-х г. Разглядаючы гэтае пытанне, трэба зрабіць наступную заўвагу. У 1890 - пачатку 1900-х г. Пілсудскі ў сваіх артыкулах і лістах вельмі рэдка ўжываў слова “беларусы”. Часцей ён пісаў пра ліцвіноў і русінаў. Выкарыстоўваючы гэтыя тэрміны, Пілсудскі працягваў традыцыю ягелонаўскіх часоў падзяляць жыхароў Вялікага Княства не па этнічнай прыналежнасці, а па канфесіі. Русінамі ён называў усіх праваслаўных жыхароў Рэчы Паспалітай, да якіх належалі беларусы і ўкраінцы. Пад ліцвінамі ён разумеў літоўцаў і беларусаў -каталікоў, а ў некаторых выпадках — усё насельніцтва гістарычнай Літвы. Толькі з 1904 г. Пілсудскі пачаў выразна ўжываць назву “беларусы -каталікі”, адасабляючы іх ад этнічных літоўцаў, за якімі ў польскай мове трывала замацаваўся старажытны этнонім жыхароў ВКЛ — “ліцвіны”.
У другой палове 90-х г. ХIХ ст. беларускай праблематы цы Ю.Пілсудскі аддаваў няшмат ўвагі. У гэты перыяд на землях былога ВКЛ яго найбольш цікавіла толькі барацьба з русіфікацыяй 1 і суперніцтва з Бундам ды расійскімі рэвалюцыя нерамі за ўплывы сярод мясцовага пралетарыяту 2 .
Упершыню пра беларусаў як пра асобную нацыю Пілсудскі грунтоўна выказаўся ў лісце да Леона Васілеўска га3 ад 19 лістапада 1899 г. Васілеўскі на той час ўжо займаў прыкметнае становішча ў ППС і лічыўся спецыялістам па нацыянальных пытаннях. Гэтае пісьмо Пілсудскага было крытычнай заўвагай на рукапіс брашуры Васілеўскага “У агульным ярме”. Рукапіс трапіў у рукі жандараў пад час правалу Пілсудскага ў Лодзі і брашура была апублікаваная толькі ў 1901 г.4
У сваім лісце лідэр ППС выказаўся супраць таго, каб Васілеўскі прысвячаў асобныя раздзелы Беларусі і Літве, як гэта было задумана аўтарам ў першым варыянце. Пілсудскі лічыў, што землі былога ВКЛ маюць агульную гісторыю і адміністрацыйна -прававы лад, таму асобнае апісанне Беларусі і Літвы будзе толькі паўтарэннем. Апрача таго, ён баяўся нараканняў з боку Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі, члены якой разглядалі этнічныя беларускія і літоўскія тэрыторыі як адзіны край5 . Пілсудскі таксама заўважыў, што калі яны (пэпээсаўцы — Ю.К.) ужываюць назву “Беларусь”, то маюць на ўвазе перш за ўсё яе каталіцкія і ў нядаўнім мінулым уніяцкія часткі. Толькі іх жыхары здаваліся Пілсудскаму пэўнымі саюзнікамі ў барацьбе з царызмам. На праваслаўных беларусаў лідэр ППС такой стаўкі не рабіў. Далей ён раіў аўтару брашуры абавязкова даказаць цесную сувязь гістарычнай Літвы з Польшчай. У якасці доказаў Васілеўскі павінен быў прывесці наступныя аргументы: па-першае, у Беларусі і Літве жыве значная колькасць палякаў, па-другое, польская мова пануе ў гарадах, па-трэцяе, грамадскае жыццё ідзе пад моцным уплывам польскай культуры, а таксама дадаць агульную гістарычную традыцыю, сумесны ўдзел у паўстаннях і ўплыў палякаў на сацыялістычны рух Літвы. Пілсудскі хацеў, каб Васілеўскі абавязкова падкрэсліў, што палітыка царскага ўрада на Беларусі і Літве пасля 1863 г., накіраваная на выцясненне польскасці русіфікацыяй, а менавіта: закрыццё вялікай колькасці школ, забарона на ўжыванне ў грамадскіх месцах польскай мовы, паліцэйскі і рэлігійны прыгнёт, асаблівыя ўмовы пры продажу і куплі зямлі — усё гэтае знішчае краіну, вядзе да заняпаду культуры, адукацыі і эканомікі. На думку Пілсудскага, пералічаныя доказы павінны былі пераканаць чытача-пралетарыя ў тым, што Беларусь і Літва не маюць іншага шляху развіцця, як толькі разам з Польшчай, бо польскі рэ
Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.