BigEdu.ru
» » » Паліалітычны жывапіс Паўднёвая Урала
Вернуться назад

Паліалітычны жывапіс Паўднёвая Урала

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны універсітэт

Гістарычны факультэт

Рэферат

На тэму: Паліалітычны жывапіс Паўднёвага Урала

Падрыхтаваў студэнт першага курса першай групы Філімонаў А.М.

Мінск,2009


Першабытнае мастацтва на тэрыторыі Урала

У сучасных умовах, калі ў нашым грамадстве адчуваецца недахоп сапраўднага мастацтва і духоўнасці, праблемы мастацтва набываюць адмысловую актуальнасць.

Узнікненне мастацтва як новай формы дзейнасці каранілася ў самой сутнасці чалавека, у яго ўнутраных перажываннях. Мастацтва адбівала фізічныя магчымасці чалавека, яго свядомасць, інтэлектуальныя здольнасці і творчае ўяўленне. Сюжэт і вобразы першабытнага мастацтва разнастайныя.

У сваёй невялічкай працы (якая,я спадзяюся, вам спадабаецца) я паспрабую пералічыць асноўныя моманты першабытнага мастацтва на тэрыторыі сучаснай Расіі на прыкладу Капавай пячоры ў Башкірыі і Ігнацеўскай пячоры ў Чалябінскай вобласці. Але спачатку крыху тэорыі.

Чалавек і звер (аб двух вядучых тэмах палеаліятычнага мастацтва)

Доўгачасовая эвалюцыя і тыя змяненні, якія адбываліся ў матэрыяльнай культуры і самым ладзе жыцця, адзялілі чалавека ад звярыных продкаў,але вобраз жывёліны надоўга застаўся адной з вядучых тэм першабытнага грамадства. Пры гэтым, трэба зазначыць, што ў першабытным мастацтве не вызначалася пэўнай мяжы паміж зверам і чалавекам. Увогуле, тэма звера дамінавала над тэмай чалавека. Вобраз звера- буйной прамысловай жывёліны- быў настолькі папулярны ў творчасці старажытных мастакоў, што ён прысутнічаў амаль у кожным старажытным сюжэце.Напэўна, такая пашыранасць" звярынай" тэмы тлумачыцца тым, што ў старажытных людзей не было размежавання на ўнутраны і знешні свет, а жывёла выступала ў якасці раўнапраўнага партнёру ў барацьбе за існаванне.

Некаторыя вучоныя лічуць, што чалавек бачыў у жывёле, а таму і маляваў яе толькі з-за таго, што яна была для яго амаль адзінай крыніцай існавання.Але гэта зусім не так. Гэта меркаванне можна аспрэчваць тым, што намаляваныя жывёлы заўсёды ўяўляюцца ў дынамічным выглядзе, адсутнічаюць малюнкі разабраных жывёл і іх туш, увогуле, адсутнічаюць малюнкі канкрэтных частак цела, якія ўяўляюць для старажытнага чалавека гаспадарчае значэнне; жывёлы паказаны такімі, якімі яны выглядаюць у спакойным стане.

Цікава адзначыць той факт, што ў найбольш ранніх верхнепаліялітычных помніках часта фіксуюцца толькі выявы галоў жывёліны, а пазней,як адзначае З.А. Абрамава, побач з гравіраванымі выявамі адзіночных мужчынскіх фігур " нярэдка паказаны часткі пухнатай скуры альбо лапы нейкага звера, хутчэй за ўсё мядзведзя.

Менавіта такія цуда-малюнкі сустракаюцца ў гэтых пячорах.Перш-наперш пачну з больш вядомай нам пячоре Шульган – Таш.

Капава пячора (пячора Шульган-Таш)

Калі гаварыць пра першабытнае мастацтва Паўдневага Уралу, то нельга не сказаць аб Капавай пячоре - яскраваму прадстаўніку жывапісу гэтага рэгіёну.Трэба адзначыць, што гэта пячора валодае вельмі моцнымі энергетычнымі рэсурсамі,адным словам, гэта сховішча моцнай зямной энергіі, якая прыцягвае да сябе людзей ужо не адно тысячагоддзе.Менавіта так яна і прыцягнула да сябе першабытных мастакоў.

Дык вось, гэтая пячора здаўна прыцягвала да сябе людзей. Старажытныя людзі, натхнёныя гэтай цудоўнай энергіяй, пакінулі там свае малюнкі.Мне думаецца, толькі сапраўдна энергетычна моцнае месца магло так "раскрыць" першабытных людзей на няведамае ім да гэтага мастацтва, паверыць ім у іхнія таленты.

Крыху пра гісторыю даследвання пячоры

Наконт гісторыі даследвання гэтай пячоры можна сказаць, што яна вядома навуцы з XVIII ст. І першым вучоным, які апісаў гэту пячору быў рускі географ П.І. Рычкоў, які быў вельмі ўражан гэтым стварэннем зямлі. Акрамя эмацыянальнага апісання гротаў і унутраных залаў, ён з радасццю паведаміў, што знайшоў там "сухую человеческую голову".

У 1770 г. пячору наведаў акадэмік І.І. Ляпёхін. З дапамогай мясцовых мясцовых башкір ён " здзейсніў паход" на другі паверх пячоры. Там ён зрабіў першыя замалёўкі гэтай незвычайнай пячоры.

Трэба трохі адысці ад гісторыі даследвання Капавай пячоры і адзначыць, што сама " планіроўка" пячоры вельмі складаная, пячора вельмі складаная для арыентавання, таму там вельмі лёгка там заблукаць.

Малюнак на самай лепшай якасці,але я зазначу,што ў пячоры вельмі складаная планіроўка, але вельмі прыгожыя назвы галерэй, тунэляў і інш.Аднак вярнуся да гісторыі. У 1858 г. Капаву пячору наведалі знакамітыя даследчыкі А.І. Антыпаў і Н.Г. Мягліцкі, якія даследвалі прыроднае паходжанне пячоры.

Сапраўднае ж даследванне пячоры пачалося з канца ХІХ ст., калі там працавала Арыенбургскае геаграфічнае таварыства. Члены таварыства займаліся здымкам ніжняга паверха.

Можна сказаць, што далей гісторыю даследвання пячоры няма сэнсу мне далей апісваць, бо на працягу ХХ ст. яна даследвалася амаль кожнае дзесяцігоддзе, да таго ж гэта не самое галоўнае ў маёй працы.

Галоўныя каштоўнасці пячоры (палеалітычны жывапіс)

Вось я падыйшоў да самага цікавага – старажытнае мастацтва.

Але трэба аддаць даніну рэфератнаму напісанню і адзначыць некалькі старонак з гісторыі даследвання гэтых шэдэўраў паліалітычнага мастацтва .

Увогуле, "адкрыццё" гэтых малюнкаў належыць савецкаму заолагу В.Г. Руміну,

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Рефераты по культуре и искусству Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны універсітэт Гістарычны факультэт Рэферат На тэму: Паліалітычны жывапіс
Оценок: 1006 (Средняя 5 из 5)

Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.

© 2016 - 2022 BigEdu.ru