BigEdu.ru
» » » Эпоха Адраджэння на тэрыторыі Беларусі
Вернуться назад

Эпоха Адраджэння на тэрыторыі Беларусі

ЭПОХА АДРАДЖЭННЯ НА ТЭРЫТОРЫІ бЕЛАРУСІ


УЗНІКНЕННЕ КНІГАДРУКАВАННЯ

Адраджэнне — умоўная назва, звязаная з памкненнем адрадзіць антычную спадчыну. Але гэта было не простай рэстаў-рацыяй, а спосабам фарміравання новай культуры, буржуазнай паводле сваёй сутнасці. Характэрнай рысай эпохі Адраджэння быў працэс фарміравання народных моў літаральна ва ўсіх еў-рапейскіх краінах, станаўлення і развіцця нацыянальных куль-тур.

У канцы XV - пачатку XVI ст. склаліся эканамічныя, сацыяльныя і.палітычныя перадумовы Рэнесансу на Беларусі: рост гарадоў, фарміраванне беларускай народнасці, ажыўленне грамадска-далітычнай дзейнасці і нацыянальна-класавай барацьбы, секуля-рызацыя духоўнага жыцця і пашырэнне міжнародных узаемасувя-аей.

Эпоха Адраджэння на тэрыторыі Беларусі мела свае спецыфічныя рысы. Агульнае эканамічнае адставанне ад перадавых краін Еўропы і хіанаванне феадалізму стрымлівалі ўсебаковае развіццё свецкіх форм культуры і пераход ад сярэдневяковай культуры да культуры новага часу. І хаця ідэі Адраджэння праніклі ў літаратуру, мастацтва, філасофскую і грамадска-палітычную думку, на Беларусі развіццё рэнесансавай культуры засталося незавершанйм, не да канца аддзе-леным ад рэлігійнай ідэалогіі.

Прадстаўніком рэнесансавай культуры на Беларусі быў перша-друкар, гуманіст і асветнік Францішак Скарына (каля 1490 — каля 1551). Ен нарадзіўся ў купецкай сям'і ў Полацку. Мяркуюць, што там, а таксама ў Вільні Ф.Скарына атрымаў першапачатковую адукацыю. У 1504 г. ён паступіў у Кракаўскі універсітэт, праз два гады атрымаў вучоную ступень бакалаўра філасофіі, а пазней — доктара свабодных навук. У 1512 г. у італьянскім г. Падуя, універсітэт якога славіўся на ўсю Еўропу медыцынскім факультэтам, Ф.Скарына вытры-маў экзамен на атрыманне вучонай ступені доктара лекарскіх навук.

Біяграфічныя звесткі аб жыцці першадрукара не вельмі багатыя, але можна меркаваць, што пасля атрымання вучонай ступені яго зацікавілі грамадскія праблемы і гуманітарныя навукі, зарадзілася думка выдаць кнігі Бібліі на роднай мове, зрабіць іх даступнымі для сваіх землякоў. Апынуўшыся ў Празе, Ф.Скарына пры дапамозе заможных віленскіх і полацкіх мяшчан Багдана Онкава, Якуба Бабіча, Юрыя Адверніка, магчыма і брата Івана Скарыны заснаваў друкарню. За няпоўныя тры гады ён пераклаў, пракаменціраваў і падрыхтаваў да друку 23 кнігі Бібліі. 6 жніўня 1517 г. выйшла з друку першая кніга - "Псалтыр". Ф.Скарына меў намер выдаць усю Біблію, аб чым сведчаць агульны тытульны ліст, прадмовы да ўсяго выдання. АДнак гэта задумка засталася незавершанай. Першадрукар выдаў пераваж-ную частку Старога Запавету, прычым выбраў з Бібліі найбольш важныя кнігі.

У 1520 г. Ф.Скарына пакінуў Прагу і пераехаў у Вільню, дзе адкрыў першую на сваёй радзіме друкарню. У 1522 г. выйшла ў свет "Малая падарожная кніжка" — зборнік рэлігійных і свецкіх твораў. Кніга прызначалася людзям, якія па характару сваіх заняткаў павінны былі часта вандраваць і ў дарозе атрымліваць канфесійную і астранамічную інфармацыю. Як і апошняе выданне Ф.Скарыны "Апостал" (1525), "Малая падарожная кніжка" была невялікім зручным выданнем, на-друкаваным на таннай паперы. Гэтыя якасці рабілі кнігі першадрукара болып даступнымі для шырокіх колаў насельніцтва.

Ф.Скарына выступіў у якасці стваральніка новага літаратурнага жанру - прадмоў, дзе адлюстроўваліся яго грамадска-палітычныя, філасофскія, прававыя, эстэтычныя, мовазнаўчыя і педагагічныя погляды. Коратка і лаканічна пераказваючы змест твораў, прадмовы Ф.Скарыны сталі класічнымі ўзорамі ў гэтым жанры беларускай літаратуры, паслужылі прыкладам для беларускіх пісьменнікаў XVI - XVII стст.

Ф.Скарына ўнёс значны ўклад у распрацоўку беларускай літаратурнай мовы. Мова яго выданняў характарызуецца як тыповы ўзор беларускай рэдакцыі царкоўнаславянскай мовы. Сам аўтар мовувыдадзеных біблейскіх кніг назы-ваў рускай, паведамляючы чытачу пра ўжыванне на Беларусі яго часоў дзвюх пісьмовых моў -старабеларускай і царкоўнаславянскай.

Біблейскія кнігі Ф.Скарына разглядаў як крыніцу для набыцця ведаў па історыі, геаграфіі, астраноміі. Ен перакладаў Біблію, пісаў прадмовы і пасляслоўі да яе, скарачаў тэксты, тлумачыў незразумелыя словы і звароты, каб зрабіць іх даступнымі болып шырокаму колу чытачоў. Для лепшага за-сваення зместу тэкст кожнага выдання Ф.Скарына надзяляў на главы, а главы на вершы, змяшчаў у кнігах шматлікія ілюстрацыі. Пачаткам яго асветніцкай дзейнасці было выданне "Псалтыра", які Ф.Скарына лічыў дапаможнікам па вывучэнні граматыкі.

Ф.Скарына вядомы не толькі як беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар і асветнік, але і як вучоны і грамадскі дзеяч эпохі Адраджэння. Яго палітычным ідэалам з'яўлялася асвечаная, гуманная і моцная манархічная ўлада. На думку Ф.Скарыны, правіцель павінен быць набожны, мудры, адукаваны, міласэрны, чулы, справядлівы ў адносінах да сваіх падначаленых. Ен абавязаны кіраваць краінай у строгай адпаведнасці з законамі, сачыць за правільным выкананнем правасуддзя. Адначасова правіцель павінен быць моцны і грозны, умець у выпадку неабходнасці абараніць свой народ. Ф.Скарына аддаваў перава-гу "мірнаму кіраўніку дзяржавы", але не адмаўляў існавання ў грамадстве класавых супярэчнасцей, лічыў, што грамадства тры-маецца на міры і згодзе, "невзгода бо н найболыпне царства разрушаеть".

3 пачатку трэцяга дзесяцігоддзя XVI ст. Ф.Скарына працаваў сак-ратаром віленскага біскупа Іаана, дып

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Рефераты по культуре и искусству ЭПОХА АДРАДЖЭННЯ НА ТЭРЫТОРЫІ бЕЛАРУСІ УЗНІКНЕННЕ КНІГАДРУКАВАННЯ Адраджэнне — умоўная назва, звязаная з памкненнем адрадзіць антычную спадчыну.
Оценок: 1003 (Средняя 5 из 5)

Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.

© 2016 - 2022 BigEdu.ru