BigEdu.ru

Беларускае дойлiдства

Беларускi дзяржа ў ны тэхналагiчны унiверсiтэт

на тэму:

"Беларускае дойлiдства".

Выканаў : Рыбальчанка Сяргей Алегавiч

студэнт 1-ага курсу,

ХТ i Т (ПА i САI)

Праверыў :

1999 г.

Змест

- Уводзiны

- Гiсторыя развiцця архiтэктуры на тэрыторыi Беларусi на працягу 9-10 ст.

- У старажытнай цагельнi. 9-17 ст.

- Стана ў ленне беларускага кафлярства.

Гiсторыя кафлянай печы.

- Будаўнiчая арцель.

- Тэхнiка кладкi старажытных дойлiдаў.

- Заключэнне

Уводзiны.

За часы свайго iснавання беларускi народ стварыў выдатную i самабытную спадчыну. Архiтэктура, якой i прысвячаецца дадзеная работа, з’яўляецца яе састаўной часткай i займае сярод помнiкаў матэрыяльнай i духоўнай культуры асобнае месца. Чаму? Менавiта ў архiтэктуры больш чым у якой iншай сферы чалавечай дзейнасцi адлюстравана ўся гiсторыя чалавецтванне толькi яго iдэалогiя, сацыяльна-палiтычнае жыцце, але i эканамiчнае развiцце грамадства.

Нягледзечы на вялiкiя страты падчас шматлiкiх разбуральных войнаў, на Беларусi захавалася мноства непаўторных па сваей прыгажосцi i арыгiнальнаму архiтэктурнаму рашэнню помнiкаў. Мэта маей работы — прасачыць гiсторыю развiцця будаўнiцтва на пркацягу з 9 па 17 ст. Выявiць уплыў эканамiчнага стану краiны i яе палiтычных адносiн, адносiн з iншымi дзяржавамi на развiццё будаўнiцтва. Разгледзець эвалюцыю будаўнiчых матэрыялаў i тэхналогiю iх выраблення. Паспрабаваць зрабiць агляд старажытнай цагельнi i тэхнiку кладкi старажытных дойлiдаў. Расказаць гiсторыю кафлянай печы, закрануўшы станаўленне беларускага кафлярства. Таксама асвяцiць часткова дзейнасць будаўнiчых арцеляў i паспрабаваць разгледзець асаблiвасцi будавання беларускiх шэдэўраў архiтэктуры, якiя па сённяшнi дзень цiкавяць сваёй прыгажосцю i арыгiнальнасцю шматлiкiх турыстаў.

I. Гiсторыя развiцця архiтэктуры на тэрыторыi Беларусi на працягу 9-10 ст.

Першабытныя людзi працавалi i жылi ў прыроднай прасторы пад адкрытым небам, у засенi дрэў, у прымiтыўных будынах альбо ў пячорах. З часам яны навучылiся ўзводзiць будынкi, ствараць так званую архiтэктурную прастору, якая не проста абмежавана сценамi i дахам, але i эстэтычным развiццём асобы. Гэтую прастору людзi дзеля зручнасцi абсталёўваюць рознымi рэчамi. Розныя тыпы будынкаў з’яўляюцца асновай архiтэктурнага асяроддзя Беларусi: iснавалi гаспадарчыя i жылыя пабудовы;абарончыя;культавыя (храмы, касцелы). Да 10 ст. архiтэктура Кiеўскай Русi - першай дзяржавы ўсходнiх славян-была цалкам драўлянай. Пасля таго як кiеўскi князь Уладзiмiр у 988 г. прыняў новую дзяржаўную рэлiгiю — хрэсцiянства, у Кiеў прыбылi i першыя вiзантыйскiя дойлiды. Грэчаскiя дойлiды былi знакамiтымi ва ўсiм хрысцiянскiм свеце. Яны прынеслi на Русь сiстэму крыжова-купальнага храма. У часы праўлення славутага князя Усяслава, празванага Чарадзеям (прыкладна памiж 1044 i 1066 гг. ) была пабудавана Полацкая Сафiя. У Полацкай Сафii ўвасоблена моц i ўплывовасць Полацкага княства. Як i Кiеўская, Полацкая Сафiя была галоўным грамадскiм будынкам у горадзе. Тут прымалi замежных паслоў, аб’яўлялi вайну i заключалi мiр, тут жа знаходзiлася князская скарбнiца i бiблiятэка. Назначэнне гэтага будынка паказвае пячатка горада з надпiсам: »Печаць Полачья i святой Сафii». Няўмольны час не захаваў велiчнага храма. Сафiя шмат разоў перабудоўвалася i дайшла да нас у выглядзе, набытым у 18 ст. Ад першапачатковага будынка засталiся памуркi, рэшткi слупоў, часткi сцен, якiя ўвайшлi ў аб’емы храма ў 18 ст. » Полацкая Сафiя зроблена з тонкай, добра абпаленай, квадратнай, ярка-чырвонай цэглы таўшчыней 3-4 см. Такая цэгла ў будаўнiчай лiтаратуры называецца плiнфай. У Беларусi плiнфа ўжывалася да канца 17 ст. Клалi яе ў муроўку на спецыяльнай рамчыне з вапны i дробнатоўчанай цэглы-цамянкi. Цамянка надавала трываласць i ружовы колер. . . » Зараз Сафiйскi сабор адноўлены i прыстасаваны пад канцэртную залу. У падземных стварэннях, дзе добра вiдаць муроўкi 11 ст. , арганiзаваны археалагiчны музей.

У 12 ст. Полацк па-ранейшаму самы вялiкi i эканамiчна ўсталяваны горад на тэрыторыi Беларусi. Аднак узнiкаюць i развiваюцца новыя гарады, цэнтры невялiкiх, але незалежных княстваў. Падзел Полацкай зямлi на асобныя невялiкiя княствы, аслабленне князскай улады, узрастанне ролi веча-усё гэта адбiлася на развiццi формаў будаўнiцтва. У ролi заказчыкаў цяпер ужо выступаюць не толькi князi, але i духавенства. Патрабаваннi на Беларусi да царкоўных будынкаў таксама змянiлiся, бо палiтычныя мэты паступова саступаюць эканамiчным. Расце колькасць манастыроў, а замест шматслуповых вялiкiх храмаў узводзяцца бажнiцы з шасцю апорнымi слупамi.

У першай палове 12 ст. у Полацку склалася самастойная архiтэктурная школа. Полацкiя дойлiды выпрацавалi сваю будаўнiчую тэхнiку i форму будынка. Яна захавала старадаўнюю муроўку са «схаваным радам», хаця ўсе суседнiя княствы ад яе на той час ужо адмовiлiся. Асноўныя рысы, выпрацаваныя полацкiмi дойлiдамi ўвасабляе помнiк у Полацку-Спаса-Прэабражэнская царква Ефрасiнеўскага манастыра, якi быў пабудаваны памiж 1128 i 1156 гг. дойлiдам iванам. iснуе павер’е, што сама Ефрасiння Полацкая, якая шмат зрабiла для развiцця пiсьменнасцi ў Полацку, i была iнiцыятарам будаўнiцтва гэтай царквы. Храм знах

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Рефераты по культуре и искусству Беларускi дзяржа ў ны тэхналагiчны унiверсiтэт на тэму: "Беларускае дойлiдства". Выканаў : Рыбальчанка Сяргей
Оценок: 1005 (Средняя 5 из 5)

Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.

© 2016 - 2022 BigEdu.ru