BigEdu.ru
» » Культура маўлення кіраўніка
Вернуться назад

Культура маўлення кіраўніка

Культура маўлення кіраўніка


ЗМЕСТ

1. Стылістычнае чляненне мовы

2. Культура маўлення і яе асноўныя кампаненты

3. Дакладнасць, лагічнасць і дарэчнасць маўлення

4. Чысціня, выразнасць і багацце маўлення

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ


1. Стылістычнае чляненне мовы

Мова з‘яўляецца глабальным дыялектычным па сваёй прыродзе феноменам, які адыгрывае для людзей дзве супрацьлеглыя функцыі: аб‘ядноўвае іх у адзіны клас жывых істот з найбольш выразнай, яскравай, адмысловай прыкметай – здольнасць і ўменне гаварыць і ўспрымаць маўленне; а ўнутры гэтага агульнага класа чуйна, пластычна і гнутка дыферэнцыруе людзей па нацыях, па месцы жыхарства (дадзеную асаблівасць людзей адлюстроўвае рэгіянальнае чляненне мовы на дыялекты, групы гаворак, асобныя гаворкі), па разнастайных сацыяльных групоўках (мова фіксуе гэта чляненне людзей сваімі жаргонамі, слэнгамі, арго і інш.), па сферах дзейнасці людзей. Апошняя дыферэнцыяцыя людзей унутры кожнай развітай мовы адбіваецца тым, што яна даволі відавочна падзяляецца на стылі; за кожным з іх трывала замацавана функцыя абслугоўвання пэўных відаў, сфер, галін дзейнасці і жыцця людзей.

У паўсядзённым жыцці і быце, па-за сферамі прафесійнай і грамадскай дзейнасці чалавека выкарыстоўваецца гутарковы стыль мовы, для якога характэрнымі служаць размоўная лексіка (параўн.: аграменны, шпаргалка, шыбаваць і г.д.), эліптычная структура сказа (максімальна скарочаныя выказванні, дзе часта апускаюцца словы, звязаныя з вядомымі па сітуацыі маўлення фактамі, прадметамі , падзеямі), ужыванне ўсечаных форм слоў (Пал Палыч замест Павел Паўлавіч, тэлек замест тэлевізар і г.д.), актыўнае выкарыстанне парамоўных сродкаў і інш. Гутарковы стыль мовы мае пераважна вусную форму ўжывання; на пісьме яго выкарыстанне абмяжоўваецца ў асноўным мовай персанажаў мастацкіх твораў (драматычных, празаічных, радзей паэтычных). Асобную разнавіднасць гутарковай лексікі складаюцю прастамоўныя сродкі выражэння, словы зніжанай неўнармаванай лексікі, грубыя мацерныя словы, што даволі часта знаходзяць месца ў гаворцы малакультурных, слабаадукаваных, нявыхаваных людзей не столькі ў якасці сродку зносін, колькі ў якасці выражэння эмоцый, пачуццяў, ацэнак, а часам і проста ў якасці паразітычных слоў, рэплік, выразаў, што ўжываюцца з-за адсутнасці элементарнай моўнай і агульнай культуры адпаведнага чалавека, або ў асобных сітуацыях сярод сваіх “калег”, або выкарыстоўваюцца пэўнымі людзьмі, што знаходзяцца ва ўзбуджаным, псіхічна ненармальным, не кантраляваным свядомасцю стане. Для беларускага маўлення лаянкавая лексіка малахарактэрна, амаль уся яна запазычана з рускай мовы і апошнім часам стала даволі актыўна збірацца і даследавацца расійскімі лінгвістамі.

Публіцыстычны стыль мовы выкарыстоўваецца найперш у СМІ – сродках масавай камунікацыі (газеты, часопісы, радыё, тэлебачанне, дакументальныя кнігі, публічныя прамовы і выступленні аратараў і інш.).У адрозненне ад гутарковага стылю публіцыстычны рэалізуецца не толькі ў вуснай, але і ў пісьмовай форме, прычым абедзве формы цесна і непасрэдна ўзаемадзейнічаюць паміж сабой: пісьмовы тэкст часта выступае як агучанае вуснае маўленне, а вусныя выступленні , прамовы , інтэрв‘ю вядомых палітыкаў, грамадскіх дзеячоў, прадстаўнікоў, навукі, культуры, спорту і інш. часта друкуюцца ў СМІ, праяўляюцца ў пісьмовай форме. Гутарковы стыль мовы звычайна выкарыстоўваецца ў дыялогу, у якім бяруць удзел, як правіла, два чалавекі, субяседнікі, прамоўца і слухач, што могуць мяняць свае ролі, прамоўца выступае як слухач, а слухач як прамоўца. У публіцыстычным стылі слухачом служыць не адзін чалавек, а вялікая аўдыторыя, часам насельніцтва ўсёй краіны. Таму публіцыстычны стыль мовы патрабуе зразумелага для ўсіх моўнага спосабу афармлення і перадачы думкі, інфармацыі, паведамлення і звычайна мае форму маналогу. Значыць, істотнымі асаблівасцямі гэтага стылю служаць выразнасць, зразумеласць, панятнасць, даступнасць інфармацыі для ўсіх, каму яна прызначана. Далей, інфармацыя, аформленная моўнымі сродкамі публіцыстычнага стылю, часта мае на мэце не проста данесці да аўдыторыі пэўныя звесткі, але і падаць іх у належнай форме, прывабным выглядзе, каб прыцягнуць адрасатаў, або інфармантаў, або чытачоў (слухачоў) на бок той пазіцыі, на якой стаіць аўтар паведамлення. Адсюль публіцыстычны стыль часта выступае ў якасці агітацыйнага сродку, і ў такіх выпадках пазбаўлены нейтральнасці. У адпаведнасці з гэтым выбіраюцца і ацэначныя моўныя сродкі, з дапамогай якіх адна і тая ж падзея можа падавацца і як станоўчая з‘ява, і як з’ява адмоўная, непрымальная для аўтара паведамлення (параўн., напрыклад: з аднаго боку словы форум, мітынг, а з другога – зборышча, шабаш, што могуць прымяняцца да адной і той жа падзеі, прадстаўнікамі розных палітычных ці сацыяльных інтарэсаў, пунктаў гледжання, або адным і тым жа публіцыстам у залежнасці ад яго пазіцыі, прыналежнасці пэўнай партыі і г.д.).

Яшчэ адной важнай рысай публіцыстычнага стылю служыць перадача актуальнай, свежай інфармацыі, а таксама паведамленняў на тэмы, якія пастаянна з‘яўляюцца цікавымі для аўдыторыi: абмеркаванне набалелых пытанняў жыцця краіны, асобных яе раёнаў, праблем унутранай і знешняй палітыкі і г.д. Для ўздзеяння на аўдыторыю неабходна ўжываць і такія прыдатныя для публіцыстычнага стылю атрыбуты маўлення, як эмацыянальнасць і экспрэсіўнасць, што складаюць не толькі своеасаблівую “ўпакоўку” інтэлектуальнай інфармацыі, але і істотную частку зместу, якая не

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Рефераты Культура маўлення кіраўніка ЗМЕСТ 1. Стылістычнае чляненне мовы 2. Культура маўлення і яе асноўныя кампаненты 3. Дакладнасць, лагічнасць і
Оценок: 1008 (Средняя 5 из 5)

Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.

© 2016 - 2022 BigEdu.ru