BigEdu.ru
» » » Культура беларускіх зямель у IX ст. - першай палове XIII ст.
Вернуться назад

Культура беларускіх зямель у IX ст. - першай палове XIII ст.

Тэма 3 Культура беларускіх зямель у IXст.- першай палове XIIIст.


План

1.Увядзенне хрысціянства на беларускіх землях.

2. Культура. Вядомыя дзеячы асветы Е.Полацкая, К.Тураўскі, К.Смаляціч.

1.Увядзенне хрысціянства на беларускіх землях.


Хрысціянства на Кіеўскую Русь прыйшло з Візантыі. Першая царква была пабудавана ў Кіеве, відавочна, яшчэ ў ІХ ст. Сучасніца Візантыйскага імператара Канстанціна Барвянароднага – руская княгіня Вольга прыняла хрысціянства. А яе ўнук Уладзімір Святаслававіч у 988–989 гг. пачаў хрышчэнне Русі. Ён найперш знішчыў язычніцкіх багоў – Дажбога, Стрыбога, Сімаргла, Макошу, Перуна. Па яго загаду Перуна прывязалі да конскага хваста, пацягнулі да Дняпра, і слугі князя па дарозе білі яго бізунамі. Потым вярхоўнага бога скінулі ў раку. Людзі, якія верылі ў свайго бога, плакалі, беглі за ім. Насуперак чаканням чараўнікоў, гром не грымнуў, маланкі ў Кіеў не ўдарылі. Князь Уладзімір застаўся жывы і быў здаровы многія гады. Аднак, каб народ маўчаў, князь перад хрышчэннем аб’явіў: хто не прыйдзе да Дняпра, вораг яму, Уладзіміру. Спрачацца з князем асмеліліся нямногія. Тыя ж, хто не асмеліўся, прыйшлі раніцай да дняпроўскага берагу і па знаку прыбыўшага разам з Уладзімірам мітрапаліта і пад пагрозаю бізуноў княжацкай дружыны ўвайшлі ў ваду па шыю. Выйшлі з вады, атрымалі крыжык – і сталі хрысціянамі. Забаранялася старая і ўводзілася новая абраднасць, падлягалі забыццю імёны старых божышчаў; месцы паганскіх маленняў разбураліся.

Пасля знішчэння Перуна ў Кіеве, належала перамагчы язычніцтва ў іншых землях. Па водным шляху адправіліся з Кіева з місіяй хрысціянізацыі грэчаскія і балгарскія святары, а з імі дзядзька князя Уладзіміра – Дабрыня з войскам. Маршрут іх пралягаў праз Полацкае княства да Ноўгарада. Першым на іх шляху быў горад Тураў, дзе місіянерам аказалі ўпартае супраціўленне. Пра крывавае хрышчэнне тураўцаў сведчыць легенда аб чырвоных каменнях, якія быццам бы прыплылі па рацэ ў горад, у чым бясспрэчна чуецца памяць пра разню, якую абрушыў на мясцовых язычнікаў Дабрыня. Пазней, як паведамляе летапіс, людзі казалі, што Пуцята хрысціў агнём, а Дабрыня – мячом.

Калі з’явіліся першыя хрысціяне ў Полацкай зямлі, сказаць цяжка. Паводле падання, ужо ў ІХ ст. тут былі хрысціяне. Вядома, што землі Беларусі размяшчаліся на вялікім водным шляху “з варагаў у грэкі”, па якім ішоў не толькі гандаль з Візантыяй, але і распаўсюджвалася хрысціянская вера і культура. У 992 г. была створана Полацкая епархія, у 1003 г. = Тураўская.

Хрысціянская вера не прыйшла на беларускія землі як вера, усталяваная толькі гвалтам і насіллем, агнём ды мячом. Праўда, была і барацьба паміж святарамі новай веры і чараўнікамі, прыхільнікамі язычніцтва, але ўсё ж такі хрысціянскія погляды пераймаліся, як і ўся культура, адносна мірным шляхам. Яны выціскалі з жыцця грамадства старыя, язычніцкія погляды, часта зліваючыся з імі. Так, святы прарок Ілля стаў падобны да Перуна. Язычніцтва ў асноўным заставалася бытавой рэлігіяй сялянства з яго натуральнай гаспадаркай, патрыярхальным ладам жыцця, поўным залежнасці ад сіл прыроды. Многія сяляне патаемна выконвалі язычніцкія абрады. Гарадское супольнае жыццё, наадварот, схіляла да разумення і ўспрыняцця палажэнняў хрысціянскай рэлігіі, яе сімволікі. Такім чынам, стваралася тое двухвер’е, якое існавала на тэрыторыі Беларусі з даўнейшых часоў, існуе сёння і дазваляе славянскаму язычніцтву мірна ўжывацца з усходнім і заходнім хрысціянствам.

Сёння ў памяці народа жывуць розныя язычніцкія міфалагічныя ўяўленні аб існаванні “таго свету”, святкуюцца “дзяды” і “радаўніца”, апавядаюцца гісторыі пра русалак, лесавікоў, чарцей, ведьзьмаў. Працягваецца традыцыя паважлівых адносін да агню, у фальклоры ўслаўляюцца сонца, месяц, зоркі, дрэвы, рэкі і г.д. Захоўваюцца некаторыя язычніцкія абрады – гуканне вясны, купалле, валачобніцтва, юр’еўскія і траецкія звычаі. Але ўсе яны страцілі цяпер сваю магічную сілу, сталі хутчэй за ўсё гістарычнымі традыцыямі і абрадамі беларускага народа.

Вышэйшым узорам старажытнарускай культуры з’яўляецца манументальная архітэктура. У Х–ХІІІ стст. у архітэктуры Еўропы дамінаваў раманскі стыль. Грамадзянскія і культавыя раманскія пабудовы вызначаліся масіўнасцю, суровай манументальнасцю і крапаснымі рысамі. У муроўцы абавязкова ўжываўся часаны і прыродны камень, часам разам з цэглай. Рысы раманскага стылю ёсць у многіх помніках беларускага дойлідства.

З прыняццем хрысціянства бярэ пачатак каменна-цаглянае будаўніцтва, узвядзенне манументальных культавых пабудоў. На пачатковым этапе рускія дойліды пераймалі візантыйскія архітэктурныя формы, потым іх пераасэнсавалі ў адпаведнасці са сваімі мастацкімі густамі, традыцыямі.

Будаўніцтву сабораў на Русі надавалася дзяржаўнае і палітычнае значэнне. Цэрквы былі не толькі культавымі ўстановамі, але і важнейшымі цэнтрамі інфармацыі аб палітычных, рэлігійных і грамадскіх справах і падзеях. У іх захоўваліся казна, бібліятэкі, архівы. Каля сцен цэркваў праходзілі сходы гараджан. Пры храмах і манастырах навучалі грамаце, тут пісаліся славутыя рускія летапісы.

У сярэдзіне ХІ ст. у Полацку, следам за Кіевам і Ноўгарадам, быў пабудаваны старажытнейшы з вядомых на тэрыторыі Беларусі мураваны Сафійскі сабор (Сафія – гэта ўвасабленне Слова Божага, другога твару Троіцы). Ён меў шмат агульнага з наўгародскай Сафіяй. Будаўнічым матэрыялам была плітачная цэгла і брукаваны камень. План храма адрозніваецца строгай сіметрыяй.

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Контрольные работы по истории Тэма 3 Культура беларускіх зямель у IXст.- першай палове XIIIст. План 1.Увядзенне хрысціянства на беларускіх землях. 2. Культура. Вядомыя дзеячы
Оценок: 1000 (Средняя 5 из 5)

Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.

© 2016 - 2022 BigEdu.ru