BigEdu.ru
» » » Аналіз поглядаў прадстаўнікоў розных грамадска-палітычных плыняў Беларусі ў канцы ХVІІІ - першай палове ХІХ стагоддзяў
Вернуться назад

Аналіз поглядаў прадстаўнікоў розных грамадска-палітычных плыняў Беларусі ў канцы ХVІІІ - першай палове ХІХ стагоддзяў

ЗМЕСТ

Уводзіны

1. Грамадска-палітычнырухуБеларусінапярэдаднііўчасвайны 1812 г. ПраектыаднаўленняВкЛ

2. УзнікненнеідзейнасцьтайныхтаварыстваўнатэрыторыіБеларусі. Віленскаяасацыяцыя. Палітычныяіправавыяпоглядымасонаў

3. ДзейнасцьвыкладчыкаўістудэнтаўВіленскагаўніверсітэта. Ліберальныя ідэі Міхаіла Баброўскага, Яна і Анджэя Снядзецкіх. Фарміраванне патрыятычнага накірунку ў гістарычнай навуке (І. Даніловіч, Ю. Ярашэвіч, Т. Нарбут)

4. Стварэннеідзейнасцьтайныхтаварыстваўфіламатаўіфіларэтаў. Палітычныя і прававыя погляды іх арганізатараў і кіраўнікоў Тамаша Зана, Адама Міцкевіча, Яна Чачота, Ігнація Дамейкі

5. Ідэікультурна-нацыянальнагаадраджэнняўлітаратурыпершайпаловыХІХст. ЯнБаршчэўскі, АляксандрРыпінскі, УладзіслаўСыракомля

6. Беларусьупалітычныхпланахдзекабрыстаў

7. Палітычныяідэалыпаўстанцаў 1830-1831 гг. М.К. Валовіч і Лялевель

Заключэнне

Спіс выкарыстаных крыніц


Уводзіны

Вывучэнне палітычнай и прававой думкі Беларусі мае не толькі навукова-пазнавальнае, але і вялікае выхаваўчае значэнне. Яно фарміруе ў людзей уяўленне аб высокім тэарэтычным узроўні нацыянальнага мыслення, што ў сваю чаргу садзейнічае развіццю і ўзмацненню гонару за беларускі народ, які стварыў адпаведныя лепшым узорам сусветнай культуры духоўныя скарбы, за багатую гістарычную спадчыну, за славутых продкаў Айчыны. Гэтыя абставіны і прадумовілі актуальнасць дадзенай работы.

Мэтамі работы з'яўляюцца вывычэнне асноўных тэндэнцый развіцця палітычнай і прававой думкі Беларусі ў канцы ХVІІІ - першай палове ХІХ стагоддзяў, аналіз поглядаў прадстаўнікоў розных грамадска-палітычных плыняў гэтага перыяду.

Зыходзячы з пастаўленых мэтаў, задачамі работы з'яўляюцца:

- аналіз грамадска-палітычнага руху на Беларусі напярэдадні і ў час вайны 1812 г.;

- характарыстыка дзейнасці масонаў у Беларусі;

- вывучэнне поглядаў навукоўцаў (выкладчыкаў і студентаў) Віленскага ўніверсітэта - прадстаўнікоў ліберальнай плыні;

- аналіз ідэй нацыянальна-культурнага адраджэння ў літаратуры першай паловы ХІХ стагоддзя;

- вывучэнне палітычных планаў дзекабрыстаў наконт вырашэння ў іх нацыянальнага пытання Беларусі;

- аналіз поглядаў Лялевеля і Валовіча як удзельнікаў паўстання 1830-1831 года.

У рабоце былі выкарыстана вучэбная і спецыяльная юрыдычная і гістарычная літаратура, у тым ліку працы такіх аўтараў, як І.У. Вішнеўская, А. Грыцкевіч, І.І. Коўкель, В.Ф. Шалькевіч і інш.


1. Грамадска-палітычны рух у Беларусі напярэдадні і ў час вайны 1812

г. Праекты аднаўлення ВкЛ

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай беларуская і літоўская шляхта ў сваёй большасці не магла змірыцца з інкарпарацыяй краіны ў склад Расійскай Імперыі. Пачынаючы з паўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі, стаў афармляцца вызваленчы рух, галоўнай мэтаю якога было адраджэнне Польшчы ў межах 1772 г.

Асабліва актывізавалася змаганне польскіх патрыётаў за дасягненне сваіх мэтаў падчас напалеонаўскіх войнаў. Тым больш, што і сам Напалеон з 1805 г. неаднаразова выказваўся адносна неабходнасці аднаўлення Рэчы Паспалітай., умела гуляючы на патрыятычных пачуццях палякаў. У 1807 годзе Банапарт стварыў Герцагства Варшаўскае.

Адпаведную палітыку праводзіў і Аляксандр І у адносінах да арыстакратыі і шляхты далучаных губерняў. Праекты адраджэння Рэчы Паспалітай абмяркоўваліся ім з Адамам Чартарыйскім у 1804, 1806, 1809 і 1811 гг.[1,с.121]. Рускі імператар заявіў аб жаданні аднавіць Польшчу, даць ёй ліберальную Канстытуцыю. Новая дзяржава павінна быць дынастычна звязана з Расіяй. Згодна з праектамі беларускія землі не ўваходзілі ў адноўленую Польшчу.

У 1811 г. вядомы дзяржаўны дзеяч і кампазітар Міхаіл Клеафас Агінскі (1765-1833), выяўляючы настроі пэўных колаў шляхты, падаў Аляксандру І праект утварэння на беларускіх і ўкраінскіх землях Вялікага княства Літоўскага са сталіцай у Вільні ў складзе Гродзенскай, Віленскай, Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай, Кіеўскай, Падольскай, Валынскай губерняў[7,с.183]. Яно павінна было ўваходзіць у склад Расійскай імперыі на правах аўтаноміі. Кіраванне даручалася імперскаму намесніку. Непасрэдным органам кіравання ў краі прадугледжвалася Літоўская канцылярыя пад кіраўніцтвам аднаго з дзяржаўных міністраў. Аднак імператар адхіліў гэты праект.

Пасля пачатку вайны 1812 года для кіравання акупіраванымі тэрыторыямі Напалеон абвясціў аб аднаўленні Вялікага княства Літоўскага ў межах Віленскай, Гродзенскай, Мінскай губерняў і Беластоцкай вобласці. 28 чэрвеня 1812 г. у сувязі з абвяшчэннем ВкЛ Варшаўскі сейм аб'явіў сябе Генеральнай Канфедэрацыяй Польшчы і заклікаў насельніцтва Літвы, Беларусі і Украіны далучыцца да канфедэрацыі.

1 ліпеня 1812 г. па загаду Напалеона ў Вільні быў створаны Часовы ўрад ВкЛ у складзе 7 камітэтаў: харчавання, паліцыі, фінансаў, ваеннага, судовага, унутраных спраў, асветы і рэлігіі. Камітэты ўзначальвалі П. Сапега, І. Тышкевіч, А. Хадкевіч, А. Паце і інш. Старшынёй ўрада першапачаткова быў прызначаны мясцовы памешчык С. Солтан, а з 27 жніўня - ваенны генерал-губернатар Літвы граф Гогендорн [2, с. 70]. Функцыю кантролю з французкага боку выконваў імператарскі камісар пры ўрадзе Л.Г. Біньён.

Пасля заканчэння вайны 1812 г. у складзе Расійскай імперыі згодна з падпісанымі пагадненнямі апынулася Польскае каралеўства на правах аўтаноміі. Пытанне аб аднаўленні ВкЛ больш не разглядалася. Каб потым не аднавілася Рэ

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Контрольные работы по истории ЗМЕСТ Уводзіны 1. Грамадска-палітычнырухуБеларусінапярэдаднііўчасвайны 1812 г. ПраектыаднаўленняВкЛ 2.
Оценок: 1000 (Средняя 5 из 5)

Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.

© 2016 - 2022 BigEdu.ru