МІНІСТЭРСТВА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ І ХАРЧАВАННЯ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Установа адукацыі: “Беларускі дзяржаўный аграрный тэхнічны
універсітэт”
Факультэт: Прадпраніматэльства і упраўлення
Кафедра: Філасофіі і гісторыі
Кантрольная работа
Тэма: “Гісторыя Беларусі”
ЗМЕСТ
1. Беларускі нацыянальны рух і яго барацьба за вырашэнне нацыянальнага пытання (сакавік-кастрычнік 1917г).
2. I Усебеларускі з’езд.
3. Абвяшчэнне БНР і яе роля ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці.
Барацьба за стварэнне беларускай дзяржаўнасті 1917 – 1920 гг.
Беларускі нацыянальны рух і яго барацьба за вырашэнне нацыянальнага пытання (сакавік – кастрычнік 1917 г.)
Адносіны нацыянальных арганізацый да Кастрычніцкай рэвалюцыі. Пад уздзеяннем першых мерапрыемстваў па ператварэнню ў жыццё савецкай нацыянальнай палітыкі старое насільнае адзінства народаў Расіі імгненна развалілася. У краіне разгарнулася гіганцкае па свайму размаху, па разнастайнасці форм, па праяўленню творчай ініцыятывы нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва. У лістападзе — снежні 1917 г. пачала складвацца новая групоўка сіл, якая прынцыпова адрознівалася ад той, што існавала ў сярэдзіне кастрычніка.
Аб палітыцы арыентацыі народных мас Беларусі пераканаўча сведчаць вынікі выбараў ва беларускіх выбарчых акругах. За спісы нацыянальных партый і арганізацый галасавала толькі 0,3 % выбаршчыкаў, якія ўдзельнічалі ў выбарах. Перамогу на выбарах атрымалі кандыдаты партыі бальшавікоў. Вынікам павышэння аўтарытэту гэтай партыі было ўступленне ў яе рады новых членаў. 3 Гомеля, напрыклад, 21 лістапада 1917 г. паведамлялі, што рабочыя і работніцы, якія да гэтага часу ішлі за нацыянальнымі партыямі, масамі ўступалі ў члены арганізацыі бальшавікоў.
Да Кастрычніцкай рэвалюцыі беларускі нацыянальны рух цвёрда стаяў на пазіцыі аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі. Пытанне аб аддзяленні ад Расіі і ўтварэнні незалежнай беларускай дзяржавы не ставілася.
Ідэйныя пазіцыі выбранага з'ездам беларускіх нацыянальных дзеячаў Беларускага нацыянальнага камітэта падзялялі створаныя на базе існаваўшых да Лютаўскай рэвалюцыі арганізацый буржуазіі: Саюз беларускай дэмакратыі — у Гомелі, Беларускі нацыянальны камітэт — у Магілёве, Саюз беларускага народа — у Віцебску, Беларускі народны камітэт — у Оршы, Хрысціянска-дэмакратычнае аб'яднанне — у Мінску. Гэтыя арганізацыі не былі звязаны паміж сабой. Ні адна з іх не мела ясна сфармуляванай мэты.
У сваёй дзейнасці вышэй паказаныя арганізацыі арыентаваліся на супрацоўніцтва з рускай буржуазіяй, з партыяй кадэтаў. У нацыянальным пытанні яны не заўсёды паслядоўна прызнавалі патрабаванне культурнага самавызначэння беларускага народа. Замест прынцыпу культурна-нацыянальнай аўтаноміі іх увага акцэнтавалася на дасягненні абласнога самакіравання з правам мясцовага заканадаўства толькі ў пытаннях гаспадарчага і культурнага жыцця. Саюз беларускай дэмакратыі ў Гомелі, напрыклад, бачыў мэту у адзінстве Беларусі з Расіяй і захаванні цэласнасці Беларусі з яе галоўным культурным цэнтрам — горадам Вільняй.
Буржуазна-памешчыцкія арганізацыі Беларусі заставаліся на пазіцыях заходняга русізму. Іх лідэры выступалі супраць права беларускага народа на стварэнне нацыянальнай дзяржаўнасці, яны не былі паслядоўныя ў пытаннях культурнага самавызначэння. Адмаўляючы права беларускага народа на самастойнае культурнае развіццё, адзін з арганізатараў Саюза беларускай дэмакратыі ў Гомелі П. Каранкевіч, напрыклад, гаварыў: “Нам давядзецца дапоўніць работу нашых продкаў і аб'яднацца з іншымі роднымі нам плямёнамі — велікарускім і маларускім — у адну магутную і несакрушальную народнасць рускую”.
Нацыянальная праграма Мінскага хрысціянска-дэмакратычнага аб'яднання прызнавала для “малых народаў, як Літва, Латвія, Беларусь і Украіна, неабходнасць поўнага іх самавызначэння”. Мэтай Беларусі яны ставілі “збліжэнне ўсіх католікаў і праваслаўных і аб'яднанне іх у рамках веры з рознымі абрадамі” [5].
Нацыянальная праграма партыі беларускіх народных сацыялістаў прадугледжвала прадастаўленне Беларусі аўтаноміі з заканадаўчым органам — Беларускай краёвай радай у федэратыўна-дэмакратычнай Расійскай Рэспубліцы, адраджэнне беларускай культуры і ўсебаковае развіццё “беларускага нацыянальнага жыцця на фундаменце працоўнага народа”, увядзенне культурна-нацыянальнай аутаноміі для нацыянальных меншасцей.
Але ні партыя народных сацыялістаў, ні адна з іншых нацыянальных арганізацый не выраслі ў колькі-небудзь значную грамадска-палітычную партыю і не аказалі прыкметнага ўплыву на развіццё нацыянальнага руху.
Найбольш уплывовай нацыянальнай партыяй рабілася адноўленая пасля Лютаўскай рэвалюцыі Беларуская сацыялістычная грамада. Пасля з'езда беларускіх нацыянальных дзеячаў і нарады 27 сакавіка 1917 г. у яе рады ўступалі ўсе, хто імкнуўся ўдзельнічаць у беларускім нацыянальным руху. Разам з прытокам працоўных у партыю ўступалі прадстаўнікі нацыянальнай буржуазіі, памешчыкаў, буйныя чыноўнікі, генералы і афіцэры — галоўным чынам з мэтай авалодання каманднымі пазіцыямі ў нацыянальным руху, каб звярнуць яго на шлях буржуазнага нацыяналізму. Падтрымліваючы буржуазны Часовы ўрад, адроджаная БСГ усё брльш аддалялася ад народа, не прымала мер да абнаўлення сваёй праграмы. 3 прычыны гэтага ў партыі хутка з'явіліся правая і левая плыні, супярэчнасці паміж якімі ўсё больш паглыбляліся. Да восені 1917 г. стала ясна, што раскол пар
Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.