МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Установа адукацыі "ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ім. Я. КУПАЛЫ"
Кафедра "Машиноведение і тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў"
КАНТРОЛЬНАЯ ПРАЦА
па дысцыпліне "ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ"
Тэма: "ЛІВОНСКАЯ ВАЙНА"
Г. Гродна, 2008
УВОДЗІНЫНа сённяшні дзень тэма войн і канфліктаў з'яўляецца адной з найболей распаўсюджаных.. У выніку наяўнасці велізарнай колькасці пунктаў гледжання ўзнікае мноства самых разнастайных спрэчаку гэтай вобласці. У гэтай працы я паспрабую найболей поўна паказаць падзеі Лівонскай вайны.
ЛІВОНСКІ ОРДЭН – нямецкій духоўна-рыцарскі ордэн, аддзяленне Тэўтонскага ордэна, існаваўуXIII- XVI ст. у Лівоніі (сучасныя Латвія і Эстонія) на землях, захопленых нямецкімі феадаламі ў 1-й паловеXIIIст. і зваўся ён спачатку Ордэнам мечнікаў. Ордэн быў ператвораны у Лівонскі у 1237 г.
Да сярэдзіны XVIстагоддзя рэзка ўзрасло значэнне гандлёвых шляхоў, якія злучалі паміж сабой, па Балтыйскім моры, краіны Заходняй і Ўсходняй Еўропы, а таксама найважнейшыя перавалачныя пункты на гэтых шляхах. Калі ў XV—XVI стагоддзях пачаўся інтэнсіўны рост прамысловай вытворчасці і гарадоў, у шэрагу краін Заходняй Еўропы, узрос попыт на прадукты сельскай гаспадаркі, якія ва ўсё большым памеры паступалі на еўрапейскі рынак з Усходняй Еўропы. Калі на працягу ўсяго Сярэднявечча галоўнымі прадметамі гандлю, якія паступалі з Усходу на Балтыку, былі амаль выключна воск і мяхі, зараз жа на Захад па Балтыйскім моры везлі больш разнастайныя тавары: з Прыбалтыкі — хлеб, з Вялікага княства Літоўскага і Польшчы — хлеб і «лясныя тавары», з Расіі — скуры, сала, лён і пяньку. Рэзка ўзрос таваразварот, узраслі і прыбыткі, якія прыносіў гэты гандаль. Аднак гэтыя прыбыткі, якія маглі бы ўзбагаціць казну, заставаліся ў прыбалтыйскіх партах — тых перавалачных пунктах, дзе струмені тавараў пераходзілі з марскіх шляхоў на сухапутную дарогу. У выніку гандлёвы прыбытак заставаўся ў кішэнях лівонскіх купцоў, а гандлёвыя мыты — у кішэнях лівонскіх улад.
Такім чынам, суседнія дзяржавы добра разумелі, якую карысць магло прынесці яму ўсталяванне прамых сувязяў з краінамі Заходняй Еўропы, і пачалі ісці да дасягнення гэтай мэты, што прывяло да пачатку Лівонскай вайны.Да сярэдзіны XVI ст. Інфлянцкая (Лівонская) дзяржава апынулася ў абставінах сур'ёзнага ўнутрыпалітычнага крызісу. Гэта праявілася ў першую чаргу ў раздрабленні палітычнай улады і падзенні яе аўтарытэту. Пабудаваныя на сярэднявечных прынцыпах кіравання, інфлянцкія ўладныя структуры выявілі сваю недзеяздольнасць у новых умовах XVI ст. Усё гэта ўвасобілася перш за ўсё ў ваенным аслабленні Інфлянцкай дзяржавы.
Крызісным становішчам Інфлянтаў не прамарудзілі скарыстацца ў сваіх інтарэсах узмацнелыя суседнія краіны. Маскоўская дзяржава і Вялікае Княства Літоўскае амаль што сінхронна прыступілі да дзеянняў па зашырэнні свайго ўплыву ў Інфлянтах.
Жыгімонт Аўгуст пачаў праяўляць пільную зацікаўленасць справамі ў Інфлянтах з 1552 г. У хуткім часе па ініцыятыве прускага князя Альбрэхта каралеўскі двор пачаў будаваць планы па ўзмацненні свайго ўплыву ў Інфлянцкай дзяржаве. Уагульных рысах яны былі распрацаваны ў 1554-1555 гг. 3 другой паловы 50-х гг. XVI ст. інфлянцкі напрамак паступова становіцца прыярытэтным у знешняй палітыцы ВКЛ.
Зацікаўленасць ВКЛ у падпарадкаванні Інфлянтаў вынікала са страгэгічна-абарончых меркаванняў і гандлёва-эканамічных інтарэсаў краіны. Геапалітычнае становішча Інфлянтаў дазваляла кантраляваць паўночныя раёны Маскоўскай дзяржавы, стварыць супраць яе шырокі наступальна-абарончы плацдарм. Адначасова кантроль над інфлянцкай тэррыторыяй даваў магчымасць сачыць за развіццём падзей у Балтыйскім моры і будаваць уласную балтыйскую палітыку, маючы выдатную партовую інфраструктуру.
Кантраляванне Інфлянтаў было важным з пункту гледжання гандлёва-эканамічных інтарэсаў ВКЛ. Рака Дзвіна звязвала з Лівоніяй яго паўночна-ўсходнія раёны. Цесна злучанай з Інфлянтамі была таксама Жамойцкая зямля. Дзвінскі гандлёвы шлях з'яўляўся адным з найважважнейшых выхадаў да Балтыйскага мора і звязваў ВКЛ з Заходняй Еўропай.
Спрыяльная кан'юнктура ў гандлі збожжам і іншымі таварамі дыктавалі неабходнасць авалодання ключавымі гандлёвымі артэрыямі дзеля павялічэння аб'ёмаў гандлёвага абмену з заходнееўрапейскімі краінамі. Зацікаўленасць у вышэйшых кіруючых колах ВКЛ, безумоўна выклікалі багатыя зямельныя масівы ў Інфлянтах. Магчымасць пашырыць землеўладанні за кошт добра апрацаваных інфлянцкіх земляў вабіла літоўскую магнатэрыю і шляхту. Гэты каланізацыйны фактар асабліва выразна праяўляўся ў грамадскіх настроях у першыя гады Інфлянскай вайны.
Аднак кіраўніцтва ВКЛ было вымушана ахалоджваць падобныя памкненні, стараючыся заручыцца падтрымкай мясцовай эліты ў Лівоніі. Сутнасць планаў ВКЛ ў падпарадкаванні Інфлянтаў заключалася ў авалоданні ключавымі адміністрацыйнымі пасадамі праз сваіх людзей.
Аднак рэалізацыя данай палітыкі сутыкнулася з жорсткім дзеяннем з боку Інфлянцкага ордэна. Ордэнскі магістр В. Фюрстэнберг справядліва бачыў у іх пагрозу існавання Інфлянцкай дзяржавы.
Засяродзіць увагу на інфлянцкіх справах, кіраўніцтву ВКЛ дазволіла заключанае ў 1556 г. шасцігадовае перамір'е з Маскоўскай дзяржавай, а таксама параўнальна добрыя адносіны з Кр
Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.