BigEdu.ru
» » Аблава - выкрыццё нечалавечай палітыкі сталінізму.
Вернуться назад

Аблава - выкрыццё нечалавечай палітыкі сталінізму.

Аблава - выкрыццё нечалавечай палітыкі сталінізму.

Васіль Быкаў — шсьменнік-грамадзянін, сумленны чалавек, патрыёт. Аб гэтым можна ўпэўнена сказаць, чытаючы яго творы. Сам па сабе такі вывад узнікае, калі знаёмішся з яго аповесцю «Аблава». Мэта гэтага твора, на мой погляд, — выкрыць ганебную, нечалавечую палітыку Сталіна і яго прыбліжаных ў адносінах да жыхароў вёскі, паказаць, як лёгка ў чалавечым грамадстве могуць узнікнуць звярыныя адносіны, калі кіраўнік гэтага грамадства страціў чалавечае аблічча.

Галоўны герой аповесці — Хведар Роўба, адшчапенец не па сваёй волі. Такім яго зрабіў час, такім яго прымусілі стаць «людзі». Сам па сабе Хведар — добры чалавек і сумленны грамадзянін. 3 самага дзяцінства быў парабкам, гнуў спіну на гаспадара. 3 прыходам савецкай улады з'явілася надзея атрымаць уласны кавалак зямлі. Хутка гэта надзея спраўдзілася, у Хведара сапраўды з'явілася свая зямля. Хведар разумеў, што гэтым ен абавязаны савецкай уладзе і быў удзячны ей. Прымушаць працаваць гэтага чалавека не трэба было: праца на ўласнай зямлі прыносіла толькі асалоду і радасць. Нібы адчуваючы, што да яе адносяцца беражліва і з павагаю, зямля адказвала тым жа: давала багаты ўраджай. Падрасталі ў Хведара дзеці — старэйшы Міколка і маленькая Волечка, добрай і спагадлівай была жонкаГануля. Здавалася б, толькі жыць ды радавацца.Аднак хутка тая ж улада, што дала Хведару зямлю, пакарала яго. Хведар быў аб'яўлены ворагам народа, кулаком. I гэта з-за таго, што чалавек абжыўся, завёў добрую гаспадарку. Як кулак, Хведар з сям'ёй быў высланы далёка на поўнач. Чаго толькі не давялося перажыць гэтаму сумленнаму чалавеку: расстанне з
Бацькаўшчынай, з роднымі людзьмі, смерць дачушкі, жонкі...

Пасля смерці родных жаданне вярнуцца на радзіму стала нястрымным, і, дзякуючы неймаверным намаганням, Хведар ажыццяўляе сваю задуму. Але тое, што чакае гэтага гаротнага чалавека ў родных мясцінах, не ўкладва ецца ў галаве. Яго, як небяспечнага звера, ловяць землякі, і ўперадзе ўсіх — сын Міколка.

Гэтым эпізодам Быкаў паказвае, наколькі жахлівай і бесчалавечнай была тагачасная сістэма, калі так проста сын мог навесці дула пісталета на роднага бацьку. Разам з тым аўтар усхваляе бацькоўскія пачуцці Хведара, яго дабрыню і чалавечнасдь. I ў гэтай нялюдскай сітуацыі ён знаходзіць апраўдаыне свайму дзіцяці: «Бедны Міколка!.. I яму во лезці сюды! Мусіць, аднак, не ад салодкай жызніі»

Час сталінізму даўно мінуў. Але мы не павінны ніколі забываць, што сярод мільёнаў знішчаных большасць былі простыя сяляне, падобныя да Хведара Роўбы. Не павінны забываць, каб той жудасны час ніколі не паўтарыўся.

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Сочинения Аблава - выкрыццё нечалавечай палітыкі сталінізму. Васіль Быкаў — шсьменнік-грамадзянін, сумленны чалавек, патрыёт. Аб гэтым можна ўпэўнена
Оценок: 1020 (Средняя 5 из 5)

Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.

© 2016 - 2022 BigEdu.ru