У Расіі імя Катула стала вядома з XVIII стагоддзя- і не без пасрэдніцтва Польшы. Так, у Кіева-Магілянскай акадэміі вучні вышэйшага граматычнага класа чыталі вытрымкі з антычных паэтаў:Катул, Тыберый, Праперцый. Якіх-небудзь іншых напамінаў пра Катула у першай трэці стагоддзя не было.
Першым рускім літэратарам, на якога Катул аказаў істотны ўплыў, быў Феафан Пракаповіч: у сваіх трудах “Аб мастацтве паэзіі” і “Рыторыка”ен упамінае творы паэта. Аднак ен з усей строгасцю і асуджаннем адносіўся да “непрыстойнасцей”, якімі, як ен лічыў, ізабілавалі творы вялікага веронца. Ставячы Катула на адзіны ўзровень з Авідзіем і Марцыялам, Пракаповіч піша: “Але я рашуча заяўляю, што яны ў многім паграшылі супраць паэзіі, якой яны сябе пасвяцілі, бо сваімі нячыстымі творамі абражалі яе і шкодзілі маральнаму боку чалавечага жыцця.”
У сярэдзіне XVIII стагоддзя Катул з’явіўся ў кнігарнях Масквы і Пецярбурга. Але два выстаўленных на продаж экзэмпляры цудоўнага нямецкага выдання доўгі час не маглі знайсці свайго пакупніка. Адным словам, “брутальная” паэзія Катула не супадала з ідэаламі класіцызма, яе зусім не перакладалі, ды і чыталі, мабыць, толькі тыя, хто атрымаў класічную еўрапейскую адукацыю ці шмат часу жыў у Еўропе.
Толькі у апошняе дзесяцігоддзе “галантнага стагоддзя” пераклады Катула ўбачылі свет. Захавалася імя і аднаго з першых яго перакладчыкаў-Андрэй Бухарскі, аўтар перакладзеных з французскай мовы сентыментальных трагедый, некалькіх од і невялікіх вершаў. Адным з першых перакладчыкаў Катула быў таксама нехта з загадкавымі ініцыяламі А.Л.
На пачатку наступнага стагоддзя зацікаўленасць да паэтычнага наследдзя Катула расце. У перакладчыкаў паэтыка Катула злілася з больш роднаснымі для рускага чалавека элегічнымі марамі Тыбула, патрыятызмам Гарацыя і радасцю жыцця Анакрэона. Менавіта у стыле апошняга зроблены знакаміты пушкінскі пераклад “З Катула”. Па словах М.Неміроўскага, “Пушкінскі пераклад выйграў у “анакрэатычнасці”, згубіўшы, аднак, рымскую катулаву грубасць и лаканічнасць.” Наогул, трэба адзначыць, што пераклады Пушкіна, Дэльвіга, Вастокава і іншых асэнсоўвалі яго паэзію у кантэксце рускага фальклора ці, як было зазначана, анакрэонцікі. І усе ж захапленне антычнай паэзіяй у цэлым, адзначаўшая дзейнасць такіх перакладчыкаў, як С.Раіч, М. Філосафаў і З. Северскі, не магла не аказаць пэўнага ўплыву: у новых пакаленняў чытачоў прыхільнасць да паэзіі Катула расце.
Сваю лепту ўнес у папулярызацыю Катула Афанасій Фет. Менавіта Фет першым пераклаў зборнік ягоных вершаў цалкам. Прызнаваючы, што “імітуюць, як хочуць, а перакладаюць, як могуць”, А. Фет тым не менш і сам перакладае, не захоўваючы размера, пакідаючы хіба што толькі гекзаметры і элегічныя дысціхі, да таго ж шматразова парушаючы вобразны строй и логіку Катула.Акрамя таго, пераклады Фета вельмі русіфікаваныя. І ўсе ж ен казаў, што дакладнасць перакладаў была вельмі высокай.
Дваццаць пяць вершаў Катула пераклаў Ф.Корш, прафесар Маскоўскага ўніверсітэта, акадэмік, лінгвіст-палітолаг, сваі пераклады ен лічыў “адаптаванымі да сучасных поглядаў”, паўэлегічнаму, паўрамантычнаму стылю другой паловы XIX стагоддзя. Катул у ягоных перакладах збліжаецца з Петраркай і Гейне, а ўся творчасць паэта выглядае як сваевобразная рэканструкцыя этапаў кахання да Лесбіі. У Корша, як і ў Фета, у перакладах прысутнічае рыфма.
Да першага рэальнага паэтычнага поспеху у спасцігненні Катула можна аднесці пераклады А. Петроўскага, філолага, драматурга і тэатраведа. З Катула Петроўскі пераклаў 87 вершаў, памешчанных у трох частках: “Лесбія”, “Сябры і ворагі”, “Вандравання”. Петроўскі змог прыдаць рытмам Катула натуральнасць, а інтанацыям легкасць размовы. Але і ў інтэрпрэтацыях гэтага перакладчыка не ўдалося пазбегнуць страт- многія строкі Катула у перакладах згубілі сваю краткасць і іншыя якасці, што былі свойственныя лацінскаму арыгіналу.
Больш за 70 гадоў працаваў над Катулам С.Шэрвінскі. ен такім жа чынам, як і Фет, пераклаў увесь зборнік вершаў.У ягоных перакладах рускаязычны чытач змог успрыняць і ацаніць творчасць Катула ва ўсей паўнаце, з усім багаццем вобразнасці і рытмічных нюансаў арыгінала. Няхай пры блізкім рассматрэнні ў тэкстах веронскага паэта бачныя некаторыя няскладнасці, гэта ні ў якім разе не змяншае творчага подзвігу перакладчыка. На пачатку XXI стагоддзя імя Катула прыцягвае ўсе большую колькасць даследчыкаў, з’яўляюцца новыя інтэрпрэтацыі ягонай паэзіі. Свае месца сярод новых інтэрпрэтатараў займае Г.Цыплакоў. У сваей працы над перакладамі ен зыходзіў з таго, што тэксты Катула- гэта найперш паэзія, і стараўся адэкватна перадаць агульны настрой і стылістычную своеасаблівасць подліннага выдання.
Чытачам трэба мець на ўвазе, што некаторыя вершы напісаныя фалекіем. Пры такім рытмічным строе ў сярэдзіне кожнага радка пры чытанні трэба рабіць паўзу(цэзуру). У лацінскай мове паўза ставіцца незалежна ад словападзелаў, г.зн. яна можа прыйсціся на сярэдзіну слова, але адукаваныя рымляне ведалі і адчувалі канон чытання і ставілі цэзуру правільна. Большасць рускіх перакладчыкаў фалекія таксама ставяць паўзу, нягледзячы на словы, і ў сувязі з гэтым вельмі складана адчуць рытміку подлінніка. У большасці перакладаў, аднак, цэзура ставіцца строга паміж лексічнымі адзінкамі-перакладчык робіць стаўку як на адукаванага чытача, так і на непасрэднае ўспрыманне.
Трэба зрабіць некалькі паясненняў адносна асабовых імен. Сапраўднае імя каханай Катула , у гонар якой паэт напісаў большасць тво
Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.