МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ
ФАКУЛЬТЭТ МІЖНАРОДНЫХ АДНОСІН
КАФЕДРА ГІСТОРЫІ І ТЭОРЫІ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА
Курсавая працаСям’я і шлюб у феадальным праве Беларусі.
Выканала :
студэнтка I курса, група 3
Клімовіч Т. Г.
Кіраўнік :
Шылінская А. У., выкладчык
2003
Змест.
I. Уводзіны.
II. Формы шлюбу, іх эвалюцыя. Рэгуляванне шлюбу і яго скасаванне. 1.Формы шлюбу паводле звычаёвага права. 2.Рэгуляванне шлюбных дачыненняў кананічнным (царкоўным) правам. 3.Шлюбныя дачыненні ў свецкім заканадаўстве. 4.Пытанні спынення шлюбу ў царкоўным і свецкім заканадаўстве.
III. Прававое рэгуляванне маёмасных дачыненняў у сям’і.1. Пасаг як маёмаснае забеспячэнне жанчыны. 2.Інстытут забеспячэння жанчыны– вена. 3.Спадчынныя дачыненні ў сям’і. 4. Апека як інстытут аховы сямейных інтарэсаў. 5.Асаблівасці юрысдыкцыі па шлюбна-сямейных правах.
IV. Заключэнне.
УВОДЗІНЫ.Падчас распрацоўкі Статутаў прававая навука і практыка праз шматлікія намаганні стварылі заканадаўства, што ўвабрала ў сабе новыя , характэрныя эпосе Рэнесансу прынцыпы: прыярытэт пісанага права, першынство закону. Абарона суверэнітэту і г. д. У Статутах знайшлі адлюстраванне ідэі гуманізму і талеранцыі, усталявання прававой дзяржавы.
ФОРМЫ ШЛЮБУ, ІХ ЭВАЛЮЦЫЯ. РЭГУЛЯВАННЕ ШЛЮБУ І ЯГО СКАСАВАННЕ.1.Формы шлюбу паводле звычаевага права.
Першы вядомы сёння ўспамін пра формы шлюбу ў славян паганскага часу сустракаецца ў "Аповесці мінулых гадоў". Летапіс згадвае шлюбныя звычаі драўлян, радзімічаў ды іншых плямёнаў, змяшчае звесткі аб трох формах шлюбу: крадзеж "каля вады", вывядзенне паводле папярэдняй змовы, прывядзенне нявесты ў дом жаніха.
Такія формы шлюбу, як крадзеж, купля жонкі, вядомыя ў гісторыі з часу ўзнікнення парнага шлюбу[1] у перыяд пераходу ад палігаміі да манагаміі..
На зямлі сучаснай Беларусі гэты этап супаў з прыняццем хрысціянства, пераходам ад паганскай культуры да хрысціянскай. Хрысціянства, шчыльна звязанае з інстытутам шлюбу і сям'і, у многім вызначыла яе якасныя характарыстыкі, пра што яскрава сведчаць вядомыя старажытныя статуты — Уладзіміра і Яраслава.
Інстытут шлюбу і сям'і паводле звычаёвага права беларусаў даследваўся ў працах М.Доўнар-Запольскага, М.Нікольскага, Я.Карскага ды іншых вучоных найперш у аспекце традыцыі..
Даследванні паказалі, што вясельная абраднасць у Беларусі пачынаецца з часоў першабытнага ладу і мае шэраг аналогій і паралеляў у абраднасці індаеўрапейскіх народаў[2] . Беларуская вясельная абраднасць, узнікшы ў старажытныя паганскія часы, захавала трывалыя рысы паганства, па сведчанні даследчыкаў, да XIX ст.[3] .Трэба адзначыць, што за такі працяглы час яна значна змянілася,асабліва пад уплывам хрысціянства. Але ў першыя часы пасля прыняцця хрысціянства (X—XII стст.) формы шлюбу не зазналі істотных зменаў — вясельная абраднасць заставалася практычна аднолькавай для ўсіх пластоў насельніцтва.
3 XII ст. адзначаецца імкненне арыстакратыі да царкоўнай шлюбнай традыцыі, але большасць насельніцтва трымалася старажытных і паганскіх абрадаў.
У сямейным побыце захоўваліся традыцыі, што заўсёды суправаджалі чалавечае жыццё, — шлюбныя абрады, абрады нараджэння і пахавання. Шлюб у гэтым паслядоўным коле займаў цэнтральнае месца. Пераважная большасць апісанняў шлюбнай абраднасці датычыцца сельскай мясцовасці, жыцця сялянства. Нягледзячы на тое, што гарадское насельніцтва актыўна папаўнялася сельскім у перыяд свайго юрыдычнага афармлення (канец XIV—XVI ст.), у гарадскім побыце адзначаецца паступовае знікненне элементаў традыцыйнай сялянскай абраднасці.. Элементы старажытнага вясельнага цырыманіялу шырока выкарыстоўваліся хрысціянскай царквой. Хрысціянская сімволіка шлюбнага злучэння павінна была замяніць аналагічны інстытут паганскага асвячэння шлюбу, і паганская рэлігійнасць спрасціла гэтую задачу. У паганстве важную ролю пры злучэнні ў шлюб адыгрываў абрад крадзяжу "каля вады". Хрысціянская царква прыстасавала гэты элемент да сваёй традыцыі, прапанаваўшы замест яго царкоўнае вянчанне. Аднак яшчэ доўга пасля прыняцця хрысціянства гэты абрад замяняў царкоўнае вянчанне, што пацвярджае трываласць паганскай традыцыі..
Вясельны абрад як працэс можна раздзяліць на тры паслядоўныяі этапы: падрыхтоўчы, вянчанне, вяселле. Першы, падрыхтоўчы, меў фармальна-бытавое значэнне. На гэтым этапе афармлялася пагадненне бакоў (змовіны), удакладняліся найважнейш
Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.