BigEdu.ru
» » » Адносіны Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай у канцы XV - 30-х гг. XVI ст.
Вернуться назад

Адносіны Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай у канцы XV - 30-х гг. XVI ст.

Змест

Уводзіны

Глава 1. Узмацненне канфрантацыі паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай у 70-х гг. XV ст. і іх першыя ваенныя сутыкненні

Глава 2. Войны 1507 – 08 і 1512 – 22 гг.

Глава 3. Вайна 1534 – 1537 гг.

Заключэнне

Спіс выкарыстаных крыніц

Уводзіны

Абраны для даследвання перыяд стаў пераломным у адносінах ВКЛ і Масквы і закончыўся істотнай зменай агульнапалітычнай сітуацыі ва Усходняй Еўропе (у выніку войнаў ВКЛ страціла 25% сваёй тэрыторыі і становішча гегемона ва усходнеславянскім рэгіёне).

Мэта работы – прааналізаваць узаемаадносіны паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай ў канцы XV– 30-х гг. XVI ст.

Для дасягнення мэты трэба вырашыць наступныя задачы :

1)Высвятліць, якое знешнепалітычнае становішча склалася ва Ўсходняй Еўропе напярэдадні пачатку літоўска-маскоўскай канфрантацыі і якія фактары сталі найгалоўнейшымі ў развязванні канфлікту;

2)Разгледзіць, як разгортваліся падзеі ваенных кампаній 1492-94 і 1500-03 гг.;

3)Ахарактарызаваць далейшае абвастрэнне канфлікту ў першых дзесяцігоддзях XVI ст. і тыя з’явы, якія яго абумовілі; засяродзіць асаблівую ўвагу на Аршанскай бітве і вылучыць прычыны, якія не далі скарыстацца перамогай ВКЛ;

4)Разгледзіць вайну 1534 – 37 гг. і выявіць, што з’явілася прычынай паражэння ВКЛ у серыях войнаў з Масквой у вылучаны перыяд.

Гаворачы наконт актуальнасці , дадзеная праблема падаецца актуальнай, калі разглядаць яе з пазіцыі дзяржаўнага суверэнітэта краіны. Войны з Масквой у канцы 15 – першай трэці 16 стст. паклалі пачатак рэзкаму пагаршэнню перш за ўсё сацыяльна-эканамічнаму, часткова і дэмаграфічнаму. Пралікі урада Жыгімонта, у прыватнасці навязванне Маскве вайны (апошняя па ліку, 1534-37 гг.), улічваючы цяжкае унутрыпалітычнае становішча дзяржавы (у большасці матэрыяльнае) стала пачаткам паступовага заняпаду і як вынік – страты сваёй незалежнасці падчас Лівонскай вайны (калі разглядаць так Люблінскую унію). Зараз мы знаходзімся ў вельмі добрых адносінах з нашым усходнім суседам, але мы не павінны забываць пра сваю гісторыю і памятаваць, што зараз мы валодаем найвялікшай каштоўнасцю – уласнай незалежнасцю, якой не бачылі амаль на працягу 500 гадоў.

Можна вылучыць па тры этапы вывучэння дадзенай праблемы ў айчыннай і расійскай гістарыяграфіі: 1) 19 – першыя дзесяцігоддзі 20 стст.: а) актыўнае вывучэнне праблемы расійскімі гісторыкамі і б) пачаткі нацыянальнай гістарыяграфіі; 2) 20-я гг. 20 ст. – 1991 г. – савецкая гістарыяграфія; 3) з 1991 г. – сучасная беларуская і расійская гістарыяграфія. Ля вытокаў першага этапу стаялі з расійскага боку – а) С.Салаўёў, М. Карамзін, В. Ключэўскі; б) М. Доўнар-Запольскі, В. Ластоўскі, У. Ігнатоўскі, Ул.Пічэта;

А) Расійскія даследчыкі гэтага часу мелі большую аб’ектыўнасць у гэтым пытанні, яны наогул вельмі цікавіліся праблемамі знешняй палітыкі Масквы, але ў большасці (асабліва Карамзін) сімпатыі іх ляжалі на баку Масквы, спрабавалі апраўдаць несправядлівае развязванне канфлікта Масквой. Імі (асабліва гэта датычацца С.Салаўёва) былі перапрацаваны вялізныя летапісныя і архіўныя матэрыялы.

Б) М. Доўнар-Запольскі лічыў, што большасць унутры-і знешнепалітычных цяжкасцяў ВКЛ заключалася ў памылках нацыянальнай і рэлігійнай палітыкі; В. Ластоўскі: Іван III, на яго думку, “бытцам заганяў Літву і Беларусь у рукі палякаў”, бачыў у войнах з Масквой асноўную прычыну страты незалежнасці ВКЛ; Ус. Ігнатоўскі лічыў войны з боку Масквы безумоўнай экспансіяй з мэтай захопу земляў; Ул. Пічэта лічыў, што суперніцтва паміж княствамі абвастрылася і з прычыны розных прынцыпаў пабудовы гэтых дзяржаў: Маскоўская дзяржава будавалася на прынцыпе цэнтралізацыі, а “беларуска-літоўская” – аўтаноміі. У аснове тэрытарыяльных прэтэнзій Масквы да ВКЛ на яго думку ляжалі эканамічныя інтарэсы: “Масква ўвесь час шукала поваду, каб захапіць беларускія краіны, праз якія ішоў гандлёвы шлях да Балтыйскага мора, гэтак канечна патрэбнага для Масквы.” [Ул. Пічэта. “Гісторыя Беларусі” .-М.,1961.-134 с.].

Некаторыя даследчыкі савецкіх часоў праблему ўзаемаадносін ВКЛ і Масквы разглядалі давольна падрабязна. У выглядзе абагульняючых прац іх разглядаюць І.Б. Грэкаў (“Очерки международных отношений Восточной Еврпы 14 – 16 вв.”), А.Л. Харашкевіч. Непасрэдна дадзенай праблемай займаліся А.А. Зімін,А.Б. Кузняцоў (“О некоторых аспектах деятельности русской дипломатии в Европе в первой четверти 16 в.”, “К вопросу о борьбе Русского государства за воссоединение западнорусских земель в начале 16 в.”). Зімін: “Огромная территория, вошедшая в состав Русского государства, имела колоссальное экономическое и политическое значение. С Россией воссоединялись не только земли, населённые русским народом, но и часть украинских и белорусских земель” [2, с.195].

Сучасная гістарыяграфія прадстаўлена шырокім колам навукоўцаў і даследчыкаў узаемаадносін ВКЛ і Масквы.У беларускай гэта Г.М. Сагановіч, А.П. Грыцкевіч, Б.І. Сідарэнка, В.Я. Снапкоўскі, В. Чаропка (Віктар Кузьміч), Л. Міхайлоўская. Вялікую колькасць артыкулаў мае А.Грыцкевіч на тэму Аршанскай бітвы, Б. Сідарэнка (аўтар вотчынна-дынастычнай тэорыі маскоўскіх улад) разглядае акрамя ваеннай гісторыі і праблемы дыпламатычнай службы ВКЛ, таксама звярнуў увагу на тое, што на працягу 15 – 16 стст. эміграцыя існавала не толькі з боку ВКЛ у Маскву, але і ў супрацьлеглым накірунку, бо “В. Чаропка – аўтар шматлікіх навукова-папулярных выданняў, у ты

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Курсовые работы по истории Змест Уводзіны Глава 1. Узмацненне канфрантацыі паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай у 70-х гг. XV ст. і іх першыя ваенныя сутыкненні Глава 2.
Оценок: 1000 (Средняя 5 из 5)

Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.

© 2016 - 2022 BigEdu.ru