BigEdu.ru
» » » Гістарычная самаідэнтычнасць насельніцтва Беларусі ў 11 - 17 стст
Вернуться назад

Гістарычная самаідэнтычнасць насельніцтва Беларусі ў 11 - 17 стст

.

Ігар Марзалюк

Канд. гіст навук, дацэнт каф. археалогіі і спец. гіст. дысцыплін

Магілёўскага дзяржуніверсітэта

Сёння ў гістарычнай навуцы Беларусі даволі востра дыскутуецца пытанне пра пачаткі беларускай дзяржаўнасці і гістарычнай самаідэнтычнасці насельніцтва беларускіх земляў у эпоху сярэднявечча. Некаторыя гісторыкі ўвогуле адмаўляюць тэзу пра тое, што насельніцтва Беларусі ўспрымала у 15 - 17 стст. Кіеўскую Русь як пачатковы перыяд уласнай дзяржаўнасці. Калыскай будучай Беларусі яны лічаць толькі Полацкае княства. Прычым яно разглядаецца як цалкам незалежная дзяржава. Такога погляду прытрымліваецца і выбітны сучасны ўкраінскі медыевіст як Наталля Якавенка, якая сцвярджае літаральна наступнае: “Для ўсіх трох адломаў колішняй Кіеўскай дзяржавы памяць пра сваю гістарычную “прамаці” Кіеўскую Русь – таксама выявілася рознаю. Так, беларускія княствы, якія супольна з суседзямі літоўцамі стваралі сваю маладую дзяржаву практычна з нуля, на кіеўскую спадчыну практычна не аглядаліся; паколькі яны заўсёды трымаліся ўбаку ад Кіева, то ў строгім сэнсе іхняю яна ніколі не была, таму не выклікала ні настальгіі, ні ідэалагічнага ператлумачэння”.[1] Як мы пабачым далей, пры разглядзе канкрэтных сведчанняў гістарычных крыніцаў, падобная тэза не вытрымлівае навуковай крытыкі.

З нашага пункту гледжання найважнейшай у вырашэнні гэтага пытання з’яўляецца гістарычная самаідэнтыфікацыя тагачаснага насельніцтва беларускіх земляў. Пісьмовыя крыніцы дазваляюць нам прасачыць тыя гістарычныя стэрэатыпы якія існавалі ўасяроддзі адукаваных русінаў: духавенства, прадстаўнікоў набілітэту і мяшчанаў. Гэтае пытанне, як мы пабачым далей, наўпрост звязана таксама з дыскусіяй пра тое, які з усходнеславянскіх народаў мае больш падставаў лічыць сябе спадкаемцам Кіеўскай Русі.

Апошняя дыскусія налічвае не адну сотню год. Ужо ў 13 ст. укладальнікі Галіцка-Валынскага летапісу лічылі, што Галіч быў “другім Кіевам”- спадкаемцам традыцыяў першай Кіеўскай дзяржавы. Адпаведна гэтаму складзеныя на Валыні летапісныя кодэксы, кшталту Іпацьеўскага, ўключалі “Аповесць мінулых гадоў”, Кіеўскі летапіс 12 ст. і, ўрэшце, Галіцка-Валынскі летапіс 13 ст. У сваю чаргу складзены ва Ўладзіміра-Суздальскай зямлі Лаўрэнцьеўскі летапіс пасля “Аповесці мінулых гадоў” падаваў уладзіміра-суздальскія паведамленні[2]. Выразна адрознівалася ад двух апошніх традыцый і летапісанне Вялікага Ноўгараду[3]. Ужо тады паўсталі прынцыпова адрозныя схемы гісторыі Усходняй Еўропы, якія захаваліся да сённяшняга дня, праўда зазнаўшы пэўныя трансфармацыі і мадыфікацыі. Яны працягваюць сваё існаванне ў якасці афіцыйных нацыянальных версіяў украінскай і вялікарасейскай гістарыяграфіяў.

На жаль, летапісных помнікаў дамангольскага перыяду, створаных на тэрыторыі Беларусі, не ацалела. Аднак пэўныя факты з гісторыі Полацкага княства дазваляюць адказаць на пытанне пра тое, ці лічылі яго валадары Кіеў чужым для сябе, а сваё княства цалкам самастойным? Сёння амаль ніхто з тых, хто так лічыць, нават і не паспрабаваў “спытацца” ні ў полацкіх Ізяславічаў-Рагвалодавічаў, ні ў палачан, кім яны самі сябе лічылі, якія этнапалітычныя ды сацыякультурныя ўзоры панавалі ў іх асяроддзі? Па-сутнасці, адбываецца адвольны перанос уяўленняў са свядомасці чалавека канца 20 ст. па пытаннях дзяржаўнай незалежнасці, нацыянальнасці на рэаліі ранняга сярэднявечча. Зыходзячы з апрыёрнага пастулявання тэзы, што погляды людзей на гэтыя праблемы на працягу стагоддзяў былі нязменнымі, даследчыкі, якія стаяць на такіх пазіцыях, хочуць таго ці не, пачынаюць ствараць гістарычныя дэфармацыі і міфы нічога супольнага не маючыя з рэаліямі далёкага мінулага. Адразу хочаццца абмовіцца, што ў гэтым разделе не ідзе размовы пра этнагенетычныя працэсы, якія адбываліся на беларускіх землях у 11-13 стст. Нас цікавілі толькі пэўныя ментальныя ўстаноўкі сучаснікаў, іх асабістыя ўяўленні і ўчынкі, якія дазваляюць паглядзець на палітычныя і сацыяльна-культурныя рэаліі таго часу іх вачыма.

У гістарыяграфіі даўно звернута ўвага на тую акалічнасць, што пасля няўдалага замаху Рагнеды на Уладзіміра, апошні вылучыў “отчыну” свайму старэйшаму сыну Ізяславу - Полацкае княства. Паводле родавых законаў, пераемнікам роду, які абарваўся, мог стаць старэйшы нашчадак па жаночай лініі. Таму Ізяслаў быў пераемнікам свайго дзеда па маці – Рагвалода Полацкага. З-за гэтай прычыны полацкі княскі стол і быў замацаваны за нашчадкамі Ізяслава. Атрымаўшы Полацкую зямлю ў “выдел”, яны пазбаўляліся права прэтэндаваць на іншыя часткі Кіеўскай Русі [4].

Але ці успрымалася гэтая падзея у гісторыі Полацкай зямлі сучаснікамі як прызнанне яе поўнай незалежнасці? Тыя ж скандынавы, ў часы панавання Брачыслава Ізяславіча, разглядалі Полацкую зямлю як частку Гардарыкі, хоць і падкрэслівалі асобнасць і важнае значэнне Полацкага цэнтру побач з двума другімі важнейшымі ўсходнеславянскімі цэнтрамі: Кіевам і Ноўгарадам [5].

Беларускі гісторык Юры Заяц пераканаўча паказаў, што ў аснове канфлікту паміж Усяславам Чарадзеем і Яраславічамі ляжалі прэтэнзіі полацкага князя на вялікакняскі кіеўскі “стол”. Усяслаў, як вядома, з’яўляўся праўнукам кіеўскага князя Уладзіміра. З-за таго, што дзед Усяслава, Ізяслаў, памёр яшчэ пры жыцці свайго бацькі ў 1001 г. і не княжыў у Кіеве, па княскаму спадчыннаму праву яго нашчадкі пазбаўляліся вялікакняскага кіеўскага стала. Аднак бацька Ўсяслава Брачыслаў Ізяслававіч, разам са сваім дзядзькам Яраславам Мудрым, быў суправіцелем усіх земляў Кіеў

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Курсовые работы по английскому языку . Ігар Марзалюк Канд. гіст навук, дацэнт каф. археалогіі і спец. гіст. дысцыплін Магілёўскага дзяржуніверсітэта Сёння ў гістарычнай навуцы
Оценок: 1002 (Средняя 5 из 5)

Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.

© 2016 - 2022 BigEdu.ru