Курсавая праца
"РАЗМОЎНАЯ ЛЕКСІКА Ў ПРОЗЕ Ф.М. ЯНКОЎСКАГА"
Уводзіны
Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі належыць да тыхнавукоўцаў, якія складаюць гонар навуковай эліты Беларусі. Проза Ф. Янкоўскага – арыгінальнае мастацтва слова, па-свойму асаблівая, даволі прыкметная з’ява ў беларускай літаратуры. Лірызм, аўтарская непаўторнасць светаўспрымання, самабытная манера пісьма адлюстраваліся ва ўсіх мастацкіх зборніках пісьменніка: «Абразкі», «Прыпыніся на часіну», «І за гарою пакланюся», «Само слова гаворыць», «З нялёгкіх дарог», «Радасць і боль» [гл. спіс выкарыстаных крыніц]. Празаічныя творы Фёдара Янкоўскага напісаны жывой народнай мовай, яны расказваюць пра дарагіх сэрцу аўтара людзей, «пра сустрэчы з радасцю жыцця і хараством працы», пра спатканні з любым сэрцу родным словам. У творах узнаўляецца народная гаворка: гавораць людзі рознага ўзросту, рознага інтэлектуальнага ўзроўню, з розных куткоў нашай зямлі – таму выкарыстанне размоўных слоў аўтарам невыпадковае.
Размоўная лексіка – адзін з асноўных разрадаў слоўнікавага складу літаратурнай мовы, нараўне з кніжнай і нейтральнай лексікай. Яна абслугоўвае сферу пазаслужбовых, паўсядзённа-бытавых вусных моўных зносін паміж людзьмі, межы яе ўжывання досыць шырокія [гл. 11, с. 60]. У празаічнай творчасці пісьменніка назіраецца шырокае выкарыстанне размоўнай лексікі, якая падаецца, у асноўным, праз дыялогі герояў.
Агляд літаратуры па тэме даследавання
Мову празаічных твораў Фёдара Янкоўскага даследавалі такія вядомыя айчынныя мовазнаўцы, як Н. Гаўрош, Л. Яўдошына, В. Шур і іншыя.З разгледжаных намі навуковых прац самай грунтоўнай з’яўляецца манаграфія Л. Яўдошынай «Слова ў мастацкім кантэксце» [19]. У ёй аўтар даследуе лексіка-фразеалагічную і сінтаксічную адметнасць мовы мастацкіх твораў Ф.М. Янкоўскага. У артыкуле «…Найдаражэйшае з усяго мне – роднае слова родных людзей» [18] раскрываецца багацце і прыгажосць мовы твораў пісьменніка.
Артыкул В. Шура «Асаблівасці анамастыкону мастацкіх твораў Ф. Янкоўскага» [16] прысвечаны аналізу ўласных імён у прозе Ф.М. Янкоўскага. Аўтар артыкула дае наступную ацэнку творам Ф.М. Янкоўскага: абразкі Ф. Янкоўскага «непроста «ажывілі» стылёвую аднастайнасць тагачаснай прозы, а паказалі, што літаратурапавінна быць скіраванай на выяўленне індывідуальнага, адзінкавага, павінна спрыяць не толькі вырашэнню маштабных грамадска-сацыяльных задач, але і духоўнаму стаўленню, развіццю эстэтычнага густу, набыццю ведаў, у першую чаргу прыносіць чытачу асалоду ад мастацкага тэксту» [16, с. 81].
У навуковым артыкуле Н. Гаўрош і К. Панюціч «Жыццё – як клятва, як прысяга» [3], напісаным да 85-годдзя з дня нараджэння Фёдара Янкоўскага, робіцца агульны агляд творчасці аўтара, яго навуковай і пісьменніцкай дзейнасці.
Заслугоўвае ўвагі зборнік навуковых артыкулаў да 90-годдзя з дня нараджэння Фёдара Янкоўскага «Каб жыло наша Слова» [4], выдадзены ў 2009 годзе па матэрыялах навуковай канферэнцыі, якая адбылася ў Брэсце (сакавік 2008 г.). Зборнік змяшчае матэрыялы пра асобу Фёдара Янкоўскага – успаміны калег, вучняў пра чалавека, вучонага і настаўніка, пра яго навуковую школу. Так, у артыкуле Ірыны Гоўзіч «Стыль апавяданняў Ф. Янкоўскага і М. Стральцова: параўнальны аналіз» [4, с. 6] даецца характарыстыка апавяданняў па жанравай і тэматычнай прыналежнасці. Празаічныя творы Ф. Янкоўскага «ўяўляюць сабой надзвычай рухомыя і дынамічныя замалёўкі імгненняў з жыцця вядомага мовазнаўцы-філолага, з якіх паўстаюць каларытныя вобразы простых людзей – маці і бацькі, вяскоўцаў, рэдактараў і аўтараў, вядомых пісьменнікаў» [4, с. 7] – так зазначае аўтар артыкула.
У артыкуле А. Кавалюк « «Сялянская Атлантыда» Фёдара Янкоўскага» [4, с. 9] аналізуецца самабытны і непаўторны стыль мовазнаўца. Можна з упэўненасцю пагадзіцца з думкай А. Кавалюк пра тое, што «ў сваіх празаічных творах Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі не толькі паказаў родны яму свет беларускай вёскі, працавітай, гасціннай, высока духоўнай, але і выявіў сябе паўнацэнным носьбітам гэтай высокай духоўнасці» [4, с. 12].
Мэта і задачы курсавой працы
Наша даследаванне праводзілася на аснове празаічных твораў Ф.М. Янкоўскага, якія змешчаны ў наступных зборніках: «Абразкі», «Прыпыніся на часіну», «Само слова гаворыць», «З нялёгкіх дарог», «Радасць і боль». Аб’ектам даследавання з’яўляюцца лексемы з размоўным адценнем у творах Ф. Янкоўскага.
Мэта нашай курсавой працы – даследаваннеразмоўнай лексікі ў празаічных творах Фёдара Янкоўскага. Мэта рэалізуецца праз вырашэнне наступных задач:
1) зрабіць семантычны аналіз размоўнай лексікі ў празаічных творах Ф.М. Янкоўскага;
2) даць граматычную характарыстыкуразмоўных слоў;
3) правесці структурна-словаўтваральны аналіз размоўнай лексікі;
4) прааналізаваць размоўныя лексемы з эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай.
1. Семантычная характарыстыка размоўнай лексікі
1.1 Тэматычныя групы размоўных слоў
семантычны лексіка размоўная янкоўский
Размоўная лексіка мініяцюр, абразкоў і філалагічных эцюдаў Ф.М. Янкоўскага вельмі разнастайная па сваёй семантыцы. Вылучаны намі лексічны матэрыял мэтазгодна раскласіфікаваць паводле тэматычных груп. Так, размоўныя назоўнікі ў творах Ф. Янкоўскага утвараюць наступныя тэматычныя групы:
1. Прадметна-бытавая лексіка. Намі вылучана 12 лексем гэтай групы. Напрыклад, нажнічкі:
Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.